З цыгарэтай ѓ зубах
Каспар Шлiх нёс двух сабак.
"Вось!" - усклiкнуѓ Каспар Шлiх, -
"Зараз ѓ рэчку кiну iх!"
Хоп! Узляцеѓ шчанюк дугой,
Плiх! Застаѓся пад вадой.
Хоп! Другi за iм ѓзлятае,
Плюх! Таксама прападае.
З цыгарэтай у зубах
Шлiх пайшоѓ. Ужо без сабак.
Раптам з лесу, нiбы вецер
Вылятаюць Паѓль i Пецер.
I адразу ж з галавой
Хлопцы знiклi пад вадой.
А прайшло хвiлiны тры -
Зноѓ на беразе яны.
I трымае ѓ руках
Кожны з хлопцаѓ шчанюка.
Пецер крыкнуѓ: "Гэта мой!"
Паѓль крыкнуѓ: "Гэта мой!"
"Ты будзь Плiхам!"
"Ты будзь Плюхам!"
"А цяпер хутчэй за мной!"
Пецер, Паѓль, Плiх i Плюх
Мчаць дахаты ѓ весь дух.
Гл.2
Тата Фiцiх з мамай побач
Мама Фiцiх з татам побач
На скамеечцы сядзяць,
У далеч сiнюю глядзяць.
Раптам хлопчыкi прыбеглi
I сабак з сабой прыцеглi.
"Тата, мама! - Плюх i Плiх!
Мы адратавалi iх!"
"Гэта што яшчэ за штукi?" -
Крыкнуѓ грозна тата Фiцiх.
Мацi, узяѓшыся за рукi,
Кажа: "Ганс, не трэба бiць iх!
Усiм пара ѓжо абедаць"
Плюх i Плiх бягуць наперад.
Што такое?
Што такое?
Дзе пахлёбка?
Дзе жаркое?
Два сабакi Плюх i Плiх
З"елi ѓсё за чацьвярых.
З цыгарэтай ѓ зубах
Бачыць Каспар Шлiх сабак
"Вось!" - усклiкнуѓ Каспар Шлiх, -
"Справы мне няма да iх!
Што не ѓ рэчцы, не на дне
Шчанюкi - усё роѓна мне!"
Гл.3
Месяц.
Ноч.
Не дзмухне вецер.
Не дрыжыць на дрэвах лiст.
На кравацях
Паѓль i Пецер.
Толькi чуем
Храп ды свiст.
Бок пачухаѓшы зубамi,
Паглядае Плiх на брата:
Не гуляюць хлопцы з намi -
Пашукаем мы занятак!
Плiх штаны зубамi цягне,
Плюх на шторах...
Плiх на вокнах.
Вось i сонца хутка ѓстане,
Пасвятлела ѓсё навокал.
"Гэта што яшчэ за штукi?" -
Зранку крыкнуѓ тата Фiцiх.
Мацi, узяѓшыся за рукi,
Кажа: "Ганс, не трэба бiць iх!
Ты не злуйся, мой харошы,
Лепш паснедаем прыгожа!"
Сонца ззяе. Вее вецер
На дварэ пад пеѓня крык
Сталi побач Паѓль i Пецер.
Палюбуйцеся на iх!
Сумна выюць Плюх i Плiх -
Цэп скаваѓ ободвух iх:
У кануру амаль без дракi
Хутка трапiлi сабакi.
З цыгарэтай ѓ зубах
Бачыць Каспар Шлiх сабак
"Вось!" - усклiкнуѓ Каспар Шлiх, -
"Справы мне няма да iх!
Што не ѓ рэчцы, не на дне
Шчанюкi - усё роѓна мне!"
........................................
Глава апошняя
Англiчанiн мiсцер Хоп
Паглядае ѓ тэлескоп
Бачыць неба,сонца,зоры,
Разглядае часам горы.
I хоць далеч яго вабiць,
Хутка ѓ рэчку можа трапiць.
Аб каменьчык спатыкнуѓся
I ѓ рэчцы апынуѓся.
На прагулцы тата Фiцiх.
Чуе крыкi "Каравул!"
"Гэй," - ён кажа, - "паглядзiце,
Нехта ѓ рэчцы патануѓ".
I пад моцны лай i вiзг
Плюх i Плiх iмчацца ѓнiз.
Бачуць, нехта доѓгi ростам
Выпаѓзае з речкi лознай.
"Дзе мой шлем i тэлескоп?" -
Запытаѓся мiсцер Хоп.
I адразу ж Плiх i Плюх
У ваду нырнулi: "Бух!"
Не прайшло й хвiлiны тры -
Зноѓ на беразе яны.
"Вось мой шлем i тэлескоп?" -
Басам кажа мiсцер Хоп.
I дадаѓ ён: "Гэта лоѓка!
Бач, якая дрэсiроѓка!"
Я такiх сабак люблю,
Я iх зараз жа куплю!"
Кажа мiсцер Хоп: "Так-так,
Сто мiльёнаѓ за сабак!!
"Так!" - усхлiпнуѓ тата Фiцiх, -
Мне магчыма даручыць iх!"
З цыгарэтай ѓ зубах
Бачыць Каспар Шлiх сабак
"Вось так-так!" - ускрыкнуѓ ён,
"Гэта праѓда? Можа сон?
Сапраѓды, цi можна так:
Сто мiльёнаѓ за сабак?!
Багацеем стаць я мог -
Цяжкi атрымаѓ урок!"
Каспар Шлiх нагою топнуѓ,
Цыгарэту долi хлопнуѓ.
Каспар Шлiх рукой махнуѓ -
Бух!
I ѓ рэчцы патануѓ!