|
|
||
БАБА ЛЯНУХА
...Цёмная восеньская ноч. Вецер страшэнными парывамi накiдваецца на хаты, на дрэвы, на поле... Ён пранiзлiва гудзе i свiшча.
Страшна. Жудасна.
Раптам - крык! Тонкi, душараздзiральны крык. Настолькi аглушальны i пранiзлiвы, што нават ветру не пад сiлу яго перабiць. Пасля крык змяняецца войканнем i нарэшце пераходзiць у енк... I ѓжо можна разабраць, што енчыць, здаецца, iстота чалавечага роду.
З чорнай глыбiнi ночы даносiлiся iрваныя словы: "- Завошта, Рыгорко!?. А-а-а!!! Я не брала-а-а! Гэта не маё-ё-ё!.. Ай, балiць!.. А людзячкi мае, а родненькiя - ратуйце!!! Забе!!! Забе непавiнную жэншчыну гэны дзiкi звер!.. Каб ён здох!!! Ой, балiць..."
Крыкi i прычытаннi не сцiхалi. Быццам сам нячысцiк прачнуѓся i вырашыѓ кутнуць на славу ѓ гэткую раздольную для яго ветраную ноч. Аднак гэта быѓ не нячысцiк. Гэта была баба Лянуха. Яна крычала i скулiла, завывала i малiла...
Брахалi сабакi.
Вяскоѓцы, пачуѓшы гэтыя жахi, паѓскоквалi з ложкаѓ. Але iх трывога была нядоѓгай. Нехта ѓздыхнуѓ: "Папалася..." Было ѓ гэтым уздыху не толькi спачуванне, была i нейкая радасць: "Так ёй i трэба!.. - Стрыгалю ѓ лапы трапiла. Той так не спусцiць. Той выбе ёй душу. Будзе ведаць, злыдня, дзе сваё, а дзе чужое!.." - казалi адны. "- Чорт яе не возьме..." - ложачыся дабачваць недабачаныя сны, пазяхалi другiя.
А бедная Лянуха ѓсё крычала. Праѓда, ужо цiшэй. Хутчэй за ѓсё, Рыгор стамiѓся лупцаваць i дазволiѓ сабе маленькую перадышку...
Баба Лёна пападалася ѓжо не аднойчы. Але ѓ руках Стрыгаля была ѓ першыню. Вядома, дэбют быѓ не з самых прыемных. Больш за ѓсё ѓ жыццi ёй зараз хацелася ѓчапiцца кiпцюрамi ѓ гэтую няголеную, з крывым носам i выпучанымi вачмi мысу Стрыгаля. I ѓсёш-такi яна гэтага не рабiла. Ведала - сапраѓды можа забiць!
Стрыгаль, перадыхнуѓшы, зноѓ прыняѓся "за працу"... Свiстала папруга. Гудзеѓ вецер. Брахалi сабакi. Спачувалi i радавалiся людзi. А баба Лянуха ѓсё крычала i малiла: " - Адпусцi, мой цуднянькi!.. Адпусцi дурную, Рыгорочко!!! Я больш нiколi-нiколi... ой!... не буду... ой!.. у цябе...брацi-i-i!.. Ой!.. красцi!.. Я ж усяго толькi нейкiя дзве гнiлыя дошчачкi... Усяго дзве-е-е... Адпусцi старую, нiкчэмную... калiласачка-а-а!.. Гад ты такi! Ой!.. Звер усёпажыраючы! Рыгорочко-о-о!.."
Бабе Лянусi 67 гадоѓ. Але жвавейшая яна была за любога юнака. "I адкуль у яе толькi гэтае здароѓе?.." - часта паѓтаралi вяскоѓцы.
Алiк, яе адзiны ѓнук, расказваѓ: "Прачынаюся ѓ ранку, гляджу ѓ вакно... На дварэ стог саломы! Скуль?..
- Баб, а калi салому прывезлi, што я не бачыѓ?..
- Ай, унучко, нiхто не прывозiѓ, хто нам прывязе... Гэта я ноччу нейкiх два бярэмачка ѓсяго i прынесла. Спi, унучко... я сама ѓ хлеѓ знашу."
Не магла баба Лянуха жыць без таго каб не ѓкрасцi. А крала яна ѓсё. Усё, што траплялася - трэба ёй гэта, цi не трэба. Iдучы позна вечарам часта можна было ѓбачыць яе худую, напружаную, крыху нахiленую, постаць, нiбы гатовую вось-вось рынуцца на ѓцёкi. Без гэтага яна не магла. Красцi - для яе было больш чым проста звычкай, гэта было часткай яе самой, яе крывёю, сэнсам жыцця. Iнакш яна не магла. Калi за ноч яна нiчога не ѓкрала, днём абавязкова ѓ яе будуць падкошвацца ногi, агульная млявасць абкруцiць усё цела i яна сапраѓды адчуе ѓ сабе нават не 67, а ѓсе 80-т гадоѓ. Яна не зможа супакоiцца. Не зможа дараваць сабе гэткай безадказнасцi ѓ адносiнах да самой сябе i адзiнага ѓнука Алiка.
Трэба сказаць, што бацькоѓ у Алiка не было. Мацi пакiнула яго на бацьку-алкаголiка, калi яму было толькi годзiка тры. А бацька, сын Лянухi, трапiѓ пад цягнiк гадоѓ з пяць таму. Жыѓ Алiк з бабай Лянухай, якая песцiла яго i выношвала ѓ грудзях мару, што ѓнук яе, калi вырасце, стане вялiкiм начальнiкам, а на крайнi выпадак, - хаця б кладаѓшчыком.
Бiлi бабу Лянуху таксама далёка не першы раз. Нiшто не дапамагала. Што б там не было, наступнай ноччу яна зноѓ iшла на сваю безсмяротную справу, i часта на той самы двор, дзе ѓчора пабiлi. Нiхто яе не разумеѓ. Нiхто не хацеѓ зазiрнуць у яе таямнiчую, поѓную любовi да ѓсяго што не так ляжыць, душу. Праѓда, крала яна не толькi тое, што не так ляжыць - крала яна ѓсё: цi то паношаныя сарочкi на вяроѓцы, цi то кiнутыя на двары цацкi, цi то пустыя шклянкi з плоту... Усё! Цi то ѓ снег, цi то ѓ дождж, цi то ѓ завею. Iнакш не магла.
На гэты раз ёй сурёзна не пашанцавала. Яе ѓцямяшыла трапiць у кiпцi самому Стрыгалю! Самаму гаспадарскаму гаспадару на вёсцы. Былому брыгадзiру... Самаму жорсткаму i сквапнаму. Самаму-самаму! Чорт бабу мусiць зусiм паблытаѓ.
...Крыкi i лямант не сцiхалi.
" - Будзеш, гадаѓка, больш лезцi?!" - хрыпеѓ Стрыгаль, узмахваючы падпругай.
" - Не буду, Рыгорчык!.. Каб я ѓпала i не паднялася - не буду! Не забiвай толькi - дай пажыць слабой, немачнай... Рыгорочко! Хлопчык мой!.."
" - Не веру! Не веру!!! Малiся, старая!.."
" - Рыгорочко-о-о-о!..."
I тут лежачы баба Лянуха неяк злаѓчылася, ухапiла Стрыгаля за нагу i з усёй сiлы дзёрнула на сябе... Той, кракнуѓшы ад нечаканасцi, снапом павалiѓся ѓ крапiву, якая расла пад плотам. Дзiкi, бычыны рык ускалынуѓ вёску!.. Бедны Стрыгаль - з адзення на iм былi толькi трусы i кiрзачы на босую нагу. Гэтак спяшаѓся, небарака, злавiць злодзея - з ложка ѓ чым спаѓ, так i выпрыгнуѓ.
...Стрыгаль заскрыпеѓ зубамi, нервова ѓсхапiѓся з крапiвы, вырваѓ у шаленстве адзiн кол з плота i са страшэннымi пагрозамi рынуѓся ѓ бок бабы Лянухi. А той, вядома, i след прастыѓ.
Што-што, а знiкаць баба Лянуха ѓмела! За доѓгiя гады напружанай начной "працы", гэтым майстэрствам бабуля авалодала поѓнасцю i, бадай, магла б паспаборнiчаць з лепшымi шпiёнамi свету.
Дарэмна Стрыгаль рыскаѓ па двару з канца ѓ канец. Знайсцi бабу Лянуху пасля таго як яна вырвалася - гэта ѓсё роѓна, што кулю на ляту ѓхапiць. Доѓга яшчэ самы гаспадарскi гаспадар на вёсцы вывяргаѓ пагрозы, углядаючыся ѓ чорны начны змрок. Бабы не было.
" - Ат, скулля старая!.." - злосна выбухнуѓ Стрыгаль i замахнуѓся калком, збiраючыся з адчаю зашпурнуць яго па-далей у цемру... Своечасова апомнiѓся. Прыплюснутым гаспадарчым вокам глянуѓ на кол... Пайшоѓ i беражлiва прыставiѓ на тое месца з куль узяѓ. Кiнуѓ позiрк на прымятую iм самiм крапiву i, пачасаѓшы абпечаныя лыткi, прашыпеѓ: " - Па-нарасло тут!.. Заѓтра ж каб не было! Скажу Кацярыне - хай сярпом... Скрозь!" - i подбегам паклоцаѓ у бок хаты. Вiдаць, дужа замёрз.
Баба Лянуха паднялася з-за стага. Прыгледзелася... Таксама пачасала здранцьвелую ад доѓгай нерухомасцi нагу i выцерла кутком парванай хусткi слязiнку, якую выдывiла з сябе яшчэ калi прасiла лiтасцi ѓ Стрыгаля...
" - Ну, Стрыгалiско дурное! Будзе табе!.. Ох, i пагаруеш ты яшчэ, ох i паплачаш па дабры сваiм!.."
I каб хоць што-небудзь вынесцi з тэрыторыi Стрыгаля, пачала выскубваць з абвiсшага прыплюснутага стажка, пад якiм хавалася на агародзе, зляжалае леташнее сена. Дзяруга была пад рукой. Iдучы на "справу", баба нiколi не забывалася ѓхапiць с сабой гэтую неабходную ѓ такiх выпадках рэч.
Вецер не сцiхаѓ. Пайшоѓ малы сыпучы дождж. Ноч зрабiлася яшчэ жудасней. Недзе выѓ сабака...
Баба Лянуха, падтрымлiваючы за спiной вялiкую дзяругу з сенам, рашуча кавыляла насустрач ветру. Вецер помслiва кiдаѓся на бабу, але адчуваючы яе непахiснасць i непарушнасць, адскокваѓ назад. Разам з ветрам адскоквалi словы:
" - Нiчога!.. Праз якi тыдзень крыху забудзе, адыйдзе. А там... Чысценькi будзе яго двор з агародам! I няхай дакажа, што я!.. Маткай прысягну. Хi-хi... Бык мечаны!..
Вецер рваѓся i крахтаѓ. Дрэвы чорнымi прывiдамi раз-пораз выплывалi з цемры, трывожна пакалыхвалiся i рыпелi.
Цёмна. Страшна. Але баба Лянуха ѓсмiхалася. Зараз яна думала пра Алiка, адзiнага ѓнука, якi, калi вырасце, дык абавязкова стане вялiкiм начальнiкам, альбо - кладаѓшчыком.
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"