|
|
||
МАРА
(1-шы варыянт)
Жыѓ-быѓ чалавек. Звычайны, просты чалавек, якiх тысячы. Быѓ старэйшым сынам у сямi - шмат "гараваѓ" на ѓсiх... Нiколi нiкому не жалiѓся. Прыйшоѓ час - ажанiѓся. Добра жылi. Нiякiх чутак пра iх не хадзiла. Агародзiк заѓсёды дагледжаны, хата прыбраная... Шмат гадоѓ пражылi. Яна памерла. Ён застаѓся адзiн. Былi, канешне, сыны, унукi. Але ѓсе недзе далёка - паразяджалiся.
I вось крочыць ён полем. Ледзь-ледзь кандыбае. Старэнькi зусiм ужо, што тут зробiш... Раптам бачыць - васiлькi! Нiколi не звяртаѓ на iх увагу, а тут на табе!.. Як бы першы раз убачыѓ!
Спынiѓся, паглядзеѓ на iх. Дакрануѓся.
- Валечка мая...
Першы раз у жыццi ён так ласкава назваѓ сваю жонку.
Першы раз у жыццi ён загаварыѓ з кветкамi.
- Вочкi-васiлёчкi...
А яны адказвалi яму. Ён смяяѓся як хлапчук.
- Зусiм з глузду зехаѓ стары. Мабыць, памрэ хутка... - казала суседка, убачыѓшы гэткае дзiва.
Але ён не памёр.
Першы раз у жыццi ён зрабiѓ букет з васiлькоѓ i панёс на магiлку. Да жонкi. Да Валечкi сваёй...
Ён насiѓ кожны дзень - пакуль былi васiлькi. I першы раз у жыццi у яго простым шчырым сэрцы вясковага чалавека нарадзiлася мара...
- Каб мне хто на магiлку... васiлькi... Проста так - узяѓ i палажыѓ... Якое б шчасце!..
Дзiѓная мара. Дзiѓнае шчасце.
Ён сядзеѓ ля жончынай магiлкi i ѓсмiхаѓся. Яна размаѓляла з iм! А ѓ яе блакiтна-васiльковых вачах ён бачыѓ шчасце, якога раней нiколi не заѓважаѓ.
- Валечка мая, каханачка мая...
У адказ яе вочы ѓсмiхалiся блакiтна-васiльковым агенчыкам. Агенчыкам шчасця.
Ён памёр праз тры гады.
Сыны пахавалi. Усё было добра - як мае быць. Людзi не абгаворвалi.
Ён памер i пакiнуѓ пасля сябе сваю мару. I вось ходзiць яна, гаротнiца, па могiлках, мара гэтая, i чакае...
- А можа хто-небудь прынясе, паложыць... Якое б шчасце!
Нiхто не прыходзiць.
Нiчога, мары - яны жывучыя. Яна пачакае...
- Валечка мая, любая мая!..
Зноѓ усмешкi. Зноѓ блакiтна-васiльковы агонь, позiркi i... мара.
Дзiѓная мара.
Дасць Бог - здзейснiцца!
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"