|
|
||
САМАЗАБОЙЦА
Таварыш, ну цi, скажам, там спадар, альбо яшчэ прасцей - проста чалавек, вырашыѓ павесiцца. Не будзем удавацца ѓ падрабязнасцi такога вырашэння, гэта нам нiчога не дасць. Не спадабалася нешта чалавеку ѓ жыццi, вось i ѓсё тут.
Выбраѓ чалавек вяроѓку па-мацней, мыла ѓзяѓ, усё як належыць, i пацохаѓ сабе ѓ лес - дрэва добрага шукаць. Дома вешацца не хацеѓ - маѓляѓ: "прырода мяне нарадзiла, прырода мяне i забярэ", - фiласоѓску разважаѓ ён. Тым больш, што чалавек вельмi любiѓ прыроду, акрамя, праѓда, таго, што вельмi баяѓся павукоѓ.
Вось iдзе ён лесам i ѓсё на дрэвы паглядае. - Адно занадта высокае, другое кволае зусiм, трэццяе пасохшае да корня... Перабiрае, так кажучы. Нарэшце глянуѓся яму дубок малодзенькi - i галiны пушыстыя, i сукаваты даволi...Тое што трэба!
Закiнуѓ спадар, ну цi чалавек там скажам, вяроѓку на сук, сам узлез, зрабiѓ пятлю, памазаѓ мылам i скончыѓшы прыгатаваннi вырашыѓ апошнi разок глянуць на неба... Узняѓ галаву, i як у дзяцiнстве,убачыѓ плывучыя, нiбы жмыхi легкага пуху, воблакi... I неяк так яму стала шкада сябе, так шкада, што аж млосна зрабiлася! Ён абхапiѓ ствол рукамi i з вачэй пацяклi буйныя крышталёвыя слязiнкi. Ён уяѓляѓ, як усё навокал умольвае яго не рабiць ГЭТАГА, а ён усёроѓна - зробiць! Як плачуць бярозкi, як надрыѓна цiѓкаюць птушкi - "не пакiдай нас!" , - а ён пакiне. Як рвуць валасы родныя - "вярнiся да нас!", - а ён не вернецца...
Ён праплакаѓ да вечара. А калi ѓсё выплакаѓ адчуѓ, што дужа замёрз i вырашыѓ апошнi разок у жыццi пагрэцца ля кострыка. Ён злез з дубка i запалiѓ вогнiшча. Нейкiм цудам у кiшэнi знайшоѓся сухарык - "апошнi сухарык у яго жыццi...". Ён зеѓ яго. Але не наеѓся. I тады яму зрабiлася яшчэ больш шкада сябе: "Вось ён тут адзiн - галодны, халодны, пакiнуты... а недзе там, далёка, нехта жрэ сала...". Зноѓ заплакаѓ чалавек. Ён плакаѓ да самага ранку. А пад ранак зусiм стамiѓся i вырашыѓ хаця б крышачку паспаць... апошнi разок у жыццi.
Прачнуѓся ён апоѓднi. Зiрнуѓ на пятлю i ѓздрыгануѓся... Яна зiхацела на сонцы ѓзорчатым павуцiннем, а ѓ самай сярэдзiнцы гэтага блiскучага ѓзору пагрозлiва змясцiѓся невялiкi павучок...
Так зрабiлася крыѓдна чалавеку, што нехта яго апярэдзiѓ, што вяроѓка яго так бяздушна скарыстана, што павуку няма нiякай справы да яго чалавечых пакут i ѓсё, што цiкавiць гэну пачвару - гэта выключна мухi!..
Зноѓ заплакаѓ чалавек. "Я не муха!.." - усхлiпнуѓ ён... I плачучы паплёѓся дадому.
Ён вельмi баяѓся павукоѓ. Ды i вешацца ѓжо не было анiякага сэнсу.
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"