Шорин Дэн : другие произведения.

Дзесяць далярау па курсу Цэнтрабанка

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками

Гэтага мужчыну я бачыў першы раз. Як звычайна прабiраючыся скрозь мiтусню Мiцiнскага рынку, я ледзь не наскочыў на яго, падштурхнуты локцямi ды каленямi. Невысокi, у памятым заношаным пiнжаку ен выглядаў як звычайны прафесар другаразраднага iнстытута альбо старшыня клуба аматараў матылькоў. Але было ў iм нешта дзiўнае, няўлоўна знаемае, вось толькi я нiяк не мог зразумець што. У руках ен сцiскаў папяровы скрутак, а ў вачах можна было заўважыць жах. Некiм дзiвам расштурхаўшы людзей, я спынiўся перад мужчынай, пацiху лаючыся новымi, пачутымi толькi ўчора словамi.
- Мм, - сказаў мужчына, i я раптам зразумеў, што каб пазбавiцца няемкасцi, павiнен штосцi набыць.
Справа ў тым, што на гэты рынак людзi звычайна iдуць каб штосцi набыць, прадаць, знайсцi каго-небудзь альбо проста паглядзець на дзiўную тэхнiку. Гэты чалавек нiкога не шукаў, не кружыў сярод тавараў, задавальняючы цiкаўнасць, i не змагаўся адшукаць выключны узор электронiкi сямнаццатага стагоддзя. Значыцца, ен прыйшоў штосцi прадаць.
- Што на продаж, бацька? - спытаў я, у глыбiнi душы спадзяючыся, што пачую рэкламу непатрэбнага смецця i з усмешкай знiкну сярод iншых людзей.
- Вернасць, - мужчына працягнуў папяровы скрутак.
- У якiм сэнсе? - я не зразумеў яго.
- Хочаш, з жонкай да смерци ладна жыць? Каб нават думакi не ўзнiкала здрадзiць... Купi, - мужык з мальбой паглядзеў на мяне.
- Няма ў мяне яшчэ нiякай жонкi... - вяла адмахнуўся я.
- Няма, дык будзе. Альбо хочаш быць верным Радзiме? Народу... Можа, здзейснiш што-небудзь гераiчнае, ордэн дадуць...
- Пасмяротна? - я саркастычна усмiхнуўся. - Непрыдатны тавар прапануеш. Каму яна сення патрэбна, твая вернасць?
- Не жадаеш вернасць, тады купi шчырасць... Будзец заўседы гаварыць праўду. Хочаш?
- Тады мяне заутра ж звольняць... Як я скажу, што палова мабiльных тэлефонаў ламаюцца у першыя шэсць месяцаў пасля продажу. Не, бацька... Не трэба!
- Дык можа... - мужчына закусiў губу, - сумленне. А?
- Каму яна партрэбна у наш час? Бацька, ты што, з луны звалiўся? Прапанаваў бы поспех, талент, шанц... Гэта было б нядрэнна. А сумленне... Дарэчы, колькi за яго просiш?
- Дваццаць даляраў, толькi дваццаць даляраў! Купi, не пашкадуеш!
- Я б за дваццаць даляраў свае сумленне прадаў! Не, нават за дзесяць. Па курсу Цэнтрабанка, - я усмiхнуўся.
- Ну дык прадай, - мужычок зацiкаўленна паглядзеў на мяне.
- Трымай, бацька, - я хвацкi паднес пустую далонь да сэрца, сцiснуў кулак i працягнуў яго мужчыне. - Ну, бывай...
- Пачакай, сынок... - першы раз ен назваў мяне сынком, i сярэдзiне прачнуўся неспакой. - Твае грошы...
Я узяў з яго рук тры скамячаныя паперкi. I разгублена прасачыў, як мужчына, прыцiскаючы штосцi да грудзей, знiк у людскiм натоўпе.
- Прывiтанне, Iгар, - да мяне падышоў Андрэй, якi працаваў со мной у адной палатцы. - А чаму тут так пахне серай?

Пераклад Вольгi Шорынай (русская версия).

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"