|
|
||
Рэлiгiя... Гэта для тых, хто стамiўся? Хто перад натоўпам праблем разгубiўся? Хто слабасць жадае сваю апраўдаць, Замест барацьбы выбiрае чакаць Ад бога падзякi за рабства сваё? А можа для тых, хто пасеяў быллё Усюды, дзе хлеб каласiўся раней? Для тых, хто людзей не лiчыў за людзей? Для тых, хто нiколi сумненняў не меў, Што ўладу ад бога, няйначай, займеў? Што ж, можа ўсё гэта i так... Дык што ж тады мае на ўвазе мастак, Калi ён тлумачыць як "боскую волю" Свой твор, што пракляты "святою царквою" Як высiлкi д'ябла? 1997, чэрвень, 25, серада, 23:43 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"