|
|
||
Спёка i сонца ў вочы. Сiл не стае, ды крочым. О, як далёка да ночы, А толькi яна нас ратуе. Вокам адным аўтаматы Сочаць за намi зацята, Толькi сабака калматы Маўчыць нам услед - мо шкадуе? Шэпчам праклёны ўпотай. Вёска за паваротам Знiкла... Ахоўнiкаў боты Збiваюць зямлю нежывую. Шлях для ўсiх вязняў агульны - Крочым даўно з нiадкуль мы. Варце ўжо нават утульна, Павольна яна шпацыруе. Шлях, што вядзе ў нiкуды. Звыклымi сталi пакуты. Быццам заўжды быў закуты, Не ўспомнiць мне волю былую. Не! Не магу! Канаю! Цела убок кiдаю, Кулi ў спiну прымаю... I прачынаюся... Чую - Будзiльнiк надрыўна звiнiць. Што гэта?! Бачу - блiшчыць Жалеза на збiтых руках... Дык дзе ж гэта быў? У снах?.. 1997, лiпень, 5, субота, 18:43 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"