|
|
||
Што я бачу? Абсяг чорна-белы. Што я чую? Суцэльны гвалт. Гэты свет мне не зразумелы. Кожны дзень навiнаў абвал. Але я гэты вал разбiваю. Трэск, мiгценне - эфiрны снег. Але слухаю iх, бо чакаю, Што свой голас падасць Чалавек. Я хачу, каб вярнуўся Колер I сапраўдных мелодый Спеў... На дарозе праз мiннае поле Зарапад у завеi заспеў... 1997, лiстапад, 14, пятнiца, 18:16 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"