Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Стома

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Белыя лямпы,
Шэрыя сцены,
Чорныя вокны...
Вечныя штампы
Псеўдапраблемы.
Мокне
Дах пад нясвежым снегам.
Сцяг пад задымленым небам.
Б'ецца, гiстэрык, з ветрам,
Хлопае,
Быццам стогне.
Стома ў вачох цямнее
Кiмсьцi разлiтым алеем...
Белыя фары,
Шэрае ўзбочча,
Чорныя рэйкi.
Мокрыя пары
Па лужынах крочаць.
Нейкi
Прывiд блукае па рынках,
Па вулiчных лабiрынтах.
Злосна скрыгоча прынтэр,
Штампуючы "кампраматы".
Стомлены пракуратар
Белай рукою
Шэрыя папкi
Чорнай пячаткай
Мецiць у цiхiм пакоi...
Хто ж водзiць ягонай рукою? -
Спяць адкрытыя вочы.
Радыёкропка лапоча
Пад белай столлю
На шэрай сцяне
Чорным вуголлем
У чорным вакне -
Подых стомленай ночы.


1997, снежань, 8, панядзелак, 22:34
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"