Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Вакуум

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Усё вакол, як быццам на экране -
Не дакрануцца, не адчуць рэальнасць.
Эпоха вiртуальнага кахання...
Унармаванай стала ненармальнасць.
Дык хто навокал - людзi цi фантомы?
А ты - цi ёсць? Цi гэта мне здаецца?
У тлуме не пачуць адказу словы,
Не зразумець - навошта б'ецца сэрца.
Бо гэты шум - як цiшыня глухая,
I не адрознiць ворага ад сябра.
Прысутнасцi жыцця - не адчуваю.
Прамоваў стройнасць - бы абракадабра.
Як вакуум - вакол мяне прастора.
Як вакуум - "ад свету незалежнасць".
Як вакуум...
Дык хто ж стварыў замову,
Надаўшы катастрофе непазбежнасць?
Дык хто навокал - людзi цi фантомы?
У тлуме не пачуць адказу словы...


1998, травень, 4, панядзелак, 0:50
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"