|
|
||
Камунiзм - гэта фашызм для жабракоў. Габрiэль Гарсiя Маркес Ну што, грамадзяне, пашчасцiла вам? Загналi i сонца за краты? I хто ж сёння вораг ружовым снам? Хто будзе ва ўсiм вiнаваты? Бязгрэшны, каго назаве правадыр Крынiцаю вашых бедаў? Кагосьцi ж дазволiць парваць на шматкi, Каб моц вашу вораг ведаў. Багатых грашыма, тым болей - душой, З агульнасцю масы зраўняе Бацька народа. Жалезнай рукой У шчасце ўвапхне. Цi зламае. Бо той, хто не з вамi - той супраць вас. Калi не пакаяўся - знiшчыць. Не можа быць побач "iншых". "Народ мой... Фас!" 1998, травень, 11, панядзелак, 22:43 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"