|
|
||
Час наспеў выпраўляцца ў дарогу. Вецер вызначыў новы напрамак. I, запомнiўшы перасцярогi, Азiрнуся на цёплы ганак, Што, магчыма, нiколi болей У адказ на вiтаннi не рыпне... Прадчуванне аблашчыць болем... Перахопiць дыханне... Знiкне... Пыл узнiмецца з-пад падэшваў, Быццам выбару запярэчыць. Не паслухаю - ён не першы Пераблытаў з бяздзейнасцю вечнасць. "Толькi ў руху жыве бясконцасць..." Пыл, нязгодны, асядзе долу Пад насмешлiвым позiркам Сонца. Мне ж - надзею промнi падораць. 1998, снежань, 3, чацвер, 17:34 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"