Ты не ўбачыш мяне.
Ты можаш толькi пачуць
Тое, што я скажу.
Цi яшчэ прачытаць
Тое, што я напiшу.
Ведай - амаль нiколi
Я не здымаю маскi,
Такой жа стандартнай i шэрай,
Як тая, што не ў люстэрку -
На твары тваiм... I працы
Сабе ты не дадавай -
Маскi сваёй не здымай,
Не трэба дарма спадзявацца
Што я пагаджуся здацца
Найпрымiтыўнейшай
мiж правакацый!
1999, верасень, 30 - кастрычнiк, 3
|