|
|
||
Thanks by W.Gibson Калi тэлевiзар уключыш - Пакiнуты без антэны, Калi паставiш касету, Якую нiхто не "агучыў", Калi настроiш прыёмнiк На хвалю, з якой не вяшчае Нiводная з радыёстанцый, Дзе толькi бясконцасць пульсацый, Якая падтэксту не мае, I ў "слухаўцы" тэлефоннай Знойдзеш замест гудзення Цiхi шолах падзення Непадзеленых словаў... Тады i хлыне праз вушы Да безабароннага мозгу, Праз акiян i сушу Нераспазнанай пагрозай, Гiмнам статычнае Электрычнасцi, Раўняючы радасць i сум, Белы шум... 1999, лiстапад, 2, аўторак, 0:18 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"