|
|
||
Набрыняла неба свiнцом, Пацяжэла, Таго й глядзi - абарвецца... Прыцiснула плечы крыжом-жыццём, Засмылела... Як ты трымаешся, сэрца? Шэры асфальт, Шэрыя сцены, Шэрае неба... Думка свiдруе вены: Няўжо так i трэба? Чорныя зданi рэдкiх людзей Памiж сонных будынкаў, Нiводнай усмешкi не ўбачыш нiдзе. Выключэнняў - адзiнкi. Збалелы, збялелы, Ссохлы, пажоўклы, Месцамi нават счарнелы Горада позiрк... Сто дзён да "Досыць!"... 1999, снежань, 5, нядзеля, 18:34 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"