Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Калiдор

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:



  Чаканне вiсiць над маёй галавой
  Нiбыта цаглiна на тонкай драцiне
  I цягнецца час
  I шэпча гадзiннiк на школьнай лацiне
  Нi быта ў звычайнай, лiнейнай гадзiне
  Схавалася вечнасць паўдзённай парой
  13.1/14:31
  Халодныя сцены, нямытыя вокны,
  Падлога амаль што ўцiскаецца ў столь,
  I рэха выкручвае ў музыку стогны,
  I пульс спараджае мелодыю-боль...
  "Надломы сiмфонiй не слухаць дазволь!"
  Адказам гучаць мармуровыя воплi
  Багоў, што забылi вызвольны пароль.
  13.1/14:43
  Не скiнуць iм болей мiфiчныя тоны...
  Расплюшчваю вочы, гляджу на паўсонны
  Пустынны, паўцёмны, глухi калiдор.
  Шум горада ў вокнах складаецца ў хор,
  Далёкi, чужы, манатонны...
  
  
  2000, студзень, 16, нядзеля, 14:23
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"