Яшчэ адзiн табе застаўся крок
да мэты, што была такой жаданай.
Ты пад сабой не адчуваеш ног,
Бо гэты крок
Табе, на жаль, паўзцi наканавана.
Ты крэхчаш, стогнеш, пырскаеш вакол
густой i важкай слiнаю крывавай...
Вачыма ты ўжо там,
Хоць трэба шчэ зубам
I збiтым да крывi рукам
Надаць малюнку смак, аб'ём i цяжар.
Цi варты вынiк быў пакут i страт?
Хто будзеш ты - герой... цi Герастрат?
Цi быць адказу?.. Смех... I: "Час пакажа".
2000, студзень, 25, аўторак, 0:23
|