Шкада, што мы не ўмеем захаваць
У памяцi шчаслiвыя iмгненнi,
Усе, што мы сумелi адшукаць...
Бо не заўжды ў беспамяцтве збавенне.
Шкада, што немагчыма паўтарыць
Iмгненнi найвышэйшай асалоды.
Iх не вярнуць... А значыць, трэба жыць
Далей, не выбiраючы нагоды.
Шкада, нам не застацца на зямлi
Iначай, як у памяцi нашчадкаў.
Калi ж яны забудуць, што былi...
Мы вернемся. I пражывем спачатку.
2000, красавiк, 18, аўторак, 1:43
|