Цiшыня...
Паўзабытая мара
Толькi шум
Толькi тлум
Толькi хмары
Хрусткi снег
Цiхi смех
Маразоў
Вецер твары шлiфуе лязом
Крышталiзуючы пару
Выцiскае слязу за слязой
Трансфармуючы мару ў хмару
Фар святло ды вiск тармазоў
Апусцелыя вулiцы горада
Як лагiчныя вынiкi дня
Толькi гэта не цiшыня
Штосьцi яшчэ звiнiць
Трашчыць
Гудзе
З невынiшчальным шолахам
Жыццё (?) iдзе (?)...
Цiшыня
Паўзабытая мара
На амаль не маiх абшарах...
2002, студзень, 8, аўторак, 0:24
|