А свет
як заўсёды
за шклом
вокнаў дамоў
трамваяў
вагонаў метро
тралейбусаў i аўтобусаў -
жывеш на зашклёным глобусе -
можна ўбачыць усё
толькi нельга памацаць
i што б ты не ўбачыў за шклом
як бы не выпiналася
з'ява са звыклага шэрагу -
тонкую лiнiю шкла
не пераступiць яна.
2002, травень, 9, чацвер
|