Рэха ўчарашняга неба
ў шолаху белага шуму
ў чорнай шурпатай слухаўцы
як мяккая коўдра
(нiбыта бавоўна)
для тваiх нечаканых словаў,
што, мяне дасягнуўшы,
прымусяць рухацца
табе насустрач,
не дачакаўшыся снегу...
Не адгукнуўшыся рэху...
2002, верасень, 27, пятнiца, 12:26
|