Узадраныя тратуары -
Бежанцы ў лепшае заўтра
Жоўтая цьмяная вiльгаць
Сцен-абярэгаў праспекта
Нехта зноў застаўся без пары
I самота бы хвост дыназаўра
Чый цяжар ужо абрыдлы
Трымае вочы i крылы
У фiялетавай частцы спектра
2002, верасень, 30, панядзелак
|