У паветры
крадуцца сняжынкi
ледзь заўважныя вiжы
нiбыта далёкай зiмы
Падае з неба холад
восень рыхтуе ў дарогу
на легендарны поўдзень
хутка ў акопах
мы застаемся адны
Бо
лiсце знямоглае
пакiдае свае пазiцыi
пакiдае аголенымi
лiнii абароны
на знявераных дрэвах
i даўно прадказаныя
вынiкi гэтай вайны
Хаця
яшчэ трыццаць дзён
да зiмы...
2002, лiстапад, 4, панядзелак, 12:56
|