(жарт)
Не пiшыце пра вясну,
Не пiшыце пра вайну,
Пра каханне i пра Бога,
Смерць, самоту i дарогу,
Пра дажджы i пра снягi,
Пра чужыя берагi,
Лета, восень ды зiму,
Танцы, шманцы ды турму,
Пра карцiну на сцяне...
Напiшыце пра мяне!
2003, сакавiк, 27, чацвер, 19:25
(на 'Лiтаратурным Кв@ртале')
[надрукавана ў газеце 'ЛiМ' 4.4.2003]
|