А хто там iдзе?
А хто там iдзе?
То п'яны рабочы вяртаецца з працы.
Калi ж ён i дзе,
Калi ж ён i дзе,
За грошы якiя паспеў налiзацца?
Цi ведае ён,
Цi ведае ён,
Куды яго цягнуць пабiтыя ногi?
Цi не пад адхон,
Цi не пад адхон
Яго завядуць выкрутасы дарогi?
А што ён нясе,
А што ён нясе?
Апошнi рубель у дзiравай кiшэнi,
У брудным, смярдзючым,
РАБОЧЫМ адзеннi,
Iдзе i нясе,
На душы ў яго свята...
А што там было?
Людзi кажуць - зарплата...
2003, красавiк, 10, чацвер
[першыя 12 радкоў былi напiсаныя ў 1997 годзе;
яны ўтваралi, так бы мовiць, version 2.1;
зразумела, што version 1.0 належыць пяру Янкi Купалы;
што датычыцца version 2.2, то яна не ўключала радкi 7-12;
iх аднаўленне прывяло да рэгiстрацыi новай версii]
|