Стралою працяў праспект
Прастору застылых кварталаў,
Закрэслiўшы стужкi рэк
Шырокiм жэстам вандала,
Расцерушыўшы сляды
Знiклых пад горадам вёсак,
I плынь iржавай вады
Здаецца безлiччу косак -
Не кропак, бо ведае шлях
Вада да вялiкага мора,
Праспекту ж быў iншы працяг -
Рассыпаўся сцежкамi ў полi...
2003, красавiк, 24, чацвер - 25, пятнiца, 12:37
|