Прымрояцца вежы-данжоны
Над горадам, снамi скажоным...
Муры пяцiпавярховак,
Шэрыя, быццам порах,
Паўстануць iрванай сцяною,
Вiльготнай халоднай iмжою
Сагнаныя ў дзiўнае кола...
I цяжкiя ватныя хмары
Прывiдныя нашы абшары
Да неба ўсю ноч наблiжаюць...
Ды толькi не паспяваюць.
2003, чэрвень, 16, панядзелак, 9:56
|