Падобна, што нам не сустрэцца нiколi
У нетрах метро, на праспекце - тым болей.
Хiба што на полi,
Як то поле дурняў...
Ды толькi не любiм мы гэткiя гульнi.
Не любiм - аднолькава - з розных прычынаў,
Бо мы не героi гiсторый качыных,
А значыць, i там верагоднасць сустрэчы
Нiкому з нас планы на дзень не скалечыць...
Магчыма, на гэту лухту ты ўсмiхнешся.
Але спадзяюся... што ты спадзяешся...
2003, жнiвень, 12, аўторак
|