Перабыць яшчэ адзiн дзень,
Перажыць,
Перайсцi i вярнуцца,
Захаваць за сабою свой цень,
Зразумець, не забыць, дакрануцца
Да жывога, нарэшце, агню,
Размiнуцца з чарговаю пасткай,
Сто разоў паўтарыўшы на дню
Раздзяленне-збiранне частак
Перавiтай руцiнай душы
На вар'яцтва прывiднай мяжы...
2003, верасень, 4, серада, 19:54 (на "Кв@ртале")
|