Нешта зломiцца
ў гэтую восень
вось-вось, i
я не пра тое,
што вiруе вакол мяне,
не,
я пра тое,
што дагарае ўнутры,
быццам хтосьцi ўпэўнена вучыць -
чаго чакаеш,
вазьмi да памры,
ты ўсё роўна б
не высушыў гэтае мора,
гэта не гора,
гэта не горад чужы,
гэта попелу горы
ўнутры.
2021, верасень, 8, чацвер - 9, пятнiца, 8:17
|