Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

2х4к

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками Юридические услуги. Круглосуточно
 Ваша оценка:





|чатыры вершы як адзiн тэкст|

***
вычварнае самагубства супольнасцi
якая сябе палiчыла
асобнай звышцывiлiзацыяй
шкада
што выбрала смерць
але вiдавочна
не варта перашкаджаць
бо для ўсiх небяспечныя тыя
хто забiвае дзяцей i вагiтных
вiнавацячы iншых у тым
што яны вось такiя
лiчыльнiкi мёртвых целаў
прагнуць зламацца
металалому хопiць забыць
дзе бралi жалеза раней
не спрабуй зразумець
iх загадкавую душу
не грашы
хопiць
што я ўжо грашу

***
не ведаю
як жыць ва ўсiм гэтым
але хачу не памерцi
i не ў надзеi справа
надзеi ўбачыць хоць раз
людскае тут жыццё
доказаў i аргументаў
не маю
але выжыць i жыць трэба
жыццё не павiнна спынiцца
не ведаю
як тое спраўдзiць
у гэтым паблытаным свеце
"мяркуючы па бiлеце
кожны кудысьцi даедзе"
не ведаю
толькi дакладна не сёння

***
яны забiлi дракона
з клыкоў i касцей ягоных
вытачылi мячы
яны забiлi дракона
мясам яго ўсiх галодных
накармiць абяцалi
але нiхто не зведаў
якое яно на смак
яны забiлi дракона
з крылаў ягоных
нацягнуць удолелi дах
правадыру на палац
яны забiлi дракона
аддалi яго сэрца
правадыру на вячэру
невядома цi даспадобы
прыйшлося яно яму
з'еў нiбыта
ды пра смак прамаўчаў
яны забiлi дракона
пад вечар нядзелi
не зразумець аднаго
драконава дзе лайно
няўжо з'елi?

***
колькi радкоў кароткiх
"прывiтанне
жывая i ўсё нармальна
не хвалюйцеся
нават ежы катам купiла"
Харкаў
дзень
пасля ночы абстрэлаў
кажуць
разбамбiлi школу
i лякарню
"не
не ведаю
гэта не мой раён
так
так
да сувязi
а як у вас там? цiха?
добра
да сувязi
трэба палiць кветкi"
колькi iх будзе яшчэ
такiх размоваў
...


2022, сакавiк, 11, пятнiца
(недзе памiж 18:45 i 19:30,
у вагоне прыгараднага цягнiка эканом-класа
памiж Мiнскам i Койданавам)
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"