Пачнi з сябе, пачнi з сябе
I колiшнiя ветры здзьмуць цябе
У вiр твайго ж пераканання...
Што ты такi жа, як усе,
Усе, хто у сэрцы не збярог
Нi роднай мовы, нi каня, нi рыцара яднання...
Пачнi з сябе, пачнi з сябе
I, мабыць, адрадзiцца зможаш.
Калi не шэптам скажаш ты сабе,
А у голас! У голас!...
Што iснуе народ такi, што iснуе,
I беларускiм ён завецца!
А ты, а ты - яго ты сын!
I гэтым трэба, трэба ганарыцца!