ГАВЕЙКА (ВОРАНАЎ) Уладзiмiр Фёдаравiч* [1900, мяст. Лыскава Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 21.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], партыйны работнiк. З бел. сям'i. Падчас арышту сакратар партыйнага камiтэта Шамотнага завода. Арыштаваны 21.8.1937 на ст. Багдановiчы (?) Сухаложскага р-на Свярдлоўскай вобл. 15.11.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
ГАДУНОЎ Афанасiй Фёдаравiч* [1903, в. Ядраная Слабада Магiлёўскай губ., цяпер Клiчаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную (тэхнiчную) адукацыю. Падчас арышту загадчык (дырэктар) Карвугалю. Арыштаваны 8.1.1935 у Карагандзе. Асуджаны 14.3.1935 спецыяльнай калегiяй казахскага аддзялення НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
ГАЙДУКЕВIЧ Iван Iванавiч* [1898, в. Малькавiчы Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва - 25.2.1944, Масква, 'Камунарка', НКВД], iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту галоўны iнжынер Маскоўскага камбiната высокагатунковых вырабаў трэста 'Хлебапячэнне'. Арыштаваны 18.3.1943 у Маскве па адрасе: Скацерны зав., д. 5, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.2.1944 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай СССР 21.2.1990.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
ГАЙДУКЕВIЧ Станiслаў Сiльвестравiч* [13.5.1876, Мiнск - 25.5.1937, Мiнск, НКВД], архiтэктар, брат Ядвiгi Гайдукевiч. З шляхецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у праектным бюро. Арыштаваны 5.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 16. Ва ўнутранай турме НКВД скончыў жыццё самагубствам (ускрыў сабе вены). Рэабiлiтаваны ваеннай пракуратурай 22.8.1957. Асабовая справа Г. ? 11251-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАЙДУКЕВIЧ Ядвiга Сiльвестраўна* [15.10.1885, Мiнск - 15.3.1938, Мiнск, НКВД], педагог, сястра Станiслава Гайдукевiча. З шляхецкай сям'i. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Дамавiцкай няпоўнай СШ Чэpвеньскага р-на Мiнскай вобл. Выйшла замуж. Арыштавана 25.12.1937 у в. Дамавiцк. Асуджана 15.3.1938 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 20.1.1967. Асабовая справа Г. ? 19658-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАЙДУЧАК Канстанцiн Пятровiч* [1890, мяст. Свiслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - 3.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк 3-га аўтобуснага парка Масквы. Арыштаваны 22.8.1937 у Маскве па адрасе: 6-ы Лучавы прасек, д. 7, кв. 4. Асуджаны 6.10.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж, удзел у трацкiсцкай антысавецкай арганiзацыi i шкоднiцтва' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1957. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
ГАЙДУЧЭНЯ Iван Iванавiч* [1893, ? - 10.11.1937, Смаленск, НКВД], ветэрынарны ўрач. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю. Працаваў ветэрынарам на ст. Смаленск. Арыштаваны 2.10.1937. У канцы 1937 асуджаны камiсiѓяй НКВД i пракуратуры СССР да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Смоленский мартиролог.
ГАЛАВАЧЭНКА Iван Андрэевiч* [1894, в. Бiрча Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 19.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк дэпо ст. Фаянсавая Маскоўска-Кiеўскай чыгункi Калужскай вобл. Арыштаваны 3.5.1937. Асуджаны ваеннай калегiѓяй Вярхоўнага суда СССР 19.2.1938 за 'дыверсiйна-шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай РФ 29.10.1993.
ГАЛЕНКА Сiдар Фамiч* [1889, в. Блудзень Гроѓдзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. - 4.7.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - iнжынер па планаванню завода НКПС iмя Вайтовiча. Арыштаваны 21.9.1937 на ст. Салтыкоўка, вул. Кастрычнiцкая, д. 17, кв. 3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.6.1938 за 'антысавецкую агiтацыю i ўдзел ў антысавецкай трацкiсцѓкай дыверсiйна-шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 7.4.1958. Асабовая справа Г. ? 50505 захоўваецца ў ДА РФ.
ГАЛЁРКIН Iсак Юдавiч* [1909, Полацк, цяпер Вiцебскай вобл. - 13.10.1937, Орша, НКВД], мастак. З купецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў на Аршанскiм iльнокамбiнаце. Арыштаваны 4.8.1937 у Оршы. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.9.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiѓскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракурорам Вiцебскай вобл. 4.10.1989. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
ГАЛКОЎСКI Мiхаiл Аляксандравiч* [1899, в. Дзерѓнавая (?) Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 4.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец, верагодна, сын Аляксандра Галкоўскага. Падчас арышту старшы бухгалтар-iнструктар 'УВЗ' (?). Арыштаваны 6.8.1937 у Нiжнiм Тагiле Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 29.10.1937 да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
ГАЛУЗА Пётр Трыфанавiч* [1922, в. Хмялёўка Омскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту курсант Омѓскага (?) мiнамётнага вучылiшча. Арыштаваны 15.7.1942. Асуджаны трыбуналам Омскага гарнiзона 7.10.1942 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Сiбiрскай ВА 10.9.1991.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
ГАЛУШЭВIЧ Леанiд Мiхайлавiч* [1885, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расiя - 16.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы iнспектар Саюза электрасувязi. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: вул. 7-я Чырвонаармейская, д. 5, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД як 'член польскай масонѓскай ложы 'Блакiтны крыж', а таксама за 'контррэвалюцыйную фашысцкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1990. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
ГАЛЫНСКI Афроiм Гiршавiч* [1921, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. З 1941 дырыжор духавога аркестра вайсковай часцi ? 3205. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 15.4.1950 у Талiне. Асуджаны 30.5.1950 за 'контррэвалюцыйную прапаганду i агiтацыю' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны паводле пастановы трыбунала Прыбалтыйскай ВА 16.11.1956. Асабовая справа Г. ? 7516-СН захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
ГАМАЛIЦКI Мiкалай Георгiевiч* [1901, в. Звяняга Вольскай (?) губ., цяпер Расiя (?) - 28.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер Раймiжлеспрамсаюза. Арыштаваны 24.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
ГАМАРНIК Ян Барысавiч [2(14).6.1894, Жытомiр, Украiна - 31.5.1937], дзяржаўны i ваенны дзеяч. Аўстрыец паводле паходжання. З 1915 вучыўся ў Кiеўскiм ун-це. З 1916 член РСДРП; пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 сакратар Кiеўскага камiтэта РСДРП(б). У 1918-20 член Усеўкраiнскага падпольнага цэнтра; член РВС Паўдн. групы 12-й армii, камiсар дывiзii; старшыня Адэскага, Кiеўскага губкамаў КП(б)У, Кiеўскага губвыканкама. З 1923 на Далёкiм Усходзе - старшыня Дальрэўкама, крайвыканкама, сакратар Далькрайкама ВКП(б). Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1925-27). У лiст. 1928 прызначаны 1-м сакратаром ЦК i членам Бюро ЦК КП(б)Б; член РВС БВА. Член ЦВК СССР i ЦВК БССР (1929). Вылучаўся карэктнасцю i тактоўнасцю, добры выступоўца i арганiзатар. Устрымлiваўся ад заангажаванасцi ў барацьбе памiж рознымi кланамi ў КП(б)Б. На пасадзе ў Беларусi доўга не пратрымаўся: у 1929 яго прызначылi начальнiкам Палiтупраўлення БВА, а ў лiст. 1929 перавялi ў Маскву начальнiкам Палiтупраўлення Чырвонай армii; адначасова адказны сакратар газ. 'Красная звезда'. Армейскi камiсар 1-га рангу (1935). З 1930 нам. наркама абароны i нам. старшынi РВС СССР. У атмасферы цкаванняў як 'вораг народа' скончыў жыццё самагубствам. Рэабiлiтаваны ў 1956. Яго iмем названа вулiца ў Мiнску.
Лiт.: Салехов Н.И. Я.Б.Гамарник: Очерк о жизни и деятельности. М., 1964; Ян Гамарник: Воспоминания друзей и соратников. М., 1978; Реабилитированы историей. М., 1989; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Протько Т. С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
ГАМЗА Васiль Лявонавiч* [1904, Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 26.5.1938, Масква, НКВД], навуковец. З бел. сялянѓскай сям'i. У 1929 уступiў у ВКП(б). У 1935 выключаны з ВКП(б) за 'грубае парушэнне партыйнай дысцыплiны'. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi 'Союззаготпушнины'. Арыштаваны 6.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Цэнтральная, д. 64, кв. 2. Асуѓджаны каѓмiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 16.5.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 1.8.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ГАНЧАРУК Iван Анiкеевiч* [1898, Мiнск - 28.10.1937, Омск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - нам. начальнiка крэдытнага ўпраўлення Омскага абл. дзяржаўнага банка. Арыштаваны 3.7.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.10.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 29.11.1956.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
ГАРАНСКI Канстанцiн Пiлiпавiч [10.5.1881, Полацк, цяпер Вiцебская вобл. - 27.11.1938, Мiнск, НКВД], вайсковец, педагог. У 1898 скончыў Полацкi кадэцкi корпус, у 1901 Канстанцiнаўскае артылерыйѓскае вучылiшча, затым Артылерыйскую акадэмiю ў Пецярбургу. Удзельнiчаў у руска-японскай i 1-й сусветнай войнах, узнагароджаны царскiмi ордэнамi. З 1919 у Чырвонай армii. З 1921 выкладчык Вышэйшай ваеннай школы Прыволжскай ВА, 7-й казанскай пяхотнай школы. З 1923 жыў у Вiцебску, потым у Мiнску, кiраваў i выкладаў курс артылерыi ў Аб'яднанай бел. вайѓсковай школе iмя ЦВК БССР (1923-31). Загадваў ваенна-вучэбнай часткай БДУ (1931). Падчас арышту старшы выкладчык Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Арыштаваны 28.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Мопраўская, д. 21, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД 11.11.1938 як 'агент нямецкай разведкi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 30.10.1956. Асабовая справа Г. ? 7403-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Лiт.: Памяць: Гiст.-дак. хронiка Вiцебска. Мн., 2002. Т. 2.
ГАРАЎСКI-ГРАКАЛА Адам Iванавiч* [16.1.1905, хут. Мурашкi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 27.8.1937, Мiнск, НКВД], навуковец, брат Вiльгельма Гараўскага. З сям'i шляхцiца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштаваны 21.1.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 10. Асуджаны пракуратурай СССР 25.8.1937 да ВМП як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi i вораг народа, якi садзейнiчаў шпiёнскай дзейнасцi брата, аўтара шэрагу нацыяѓнал-фашысцкiх твораў'. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 27.11.1958. Справа Г. ? 13307-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ГАРАЧЫ Эдуард Мiкалаевiч* [1936, Яраслаўль, Расiя - ?], акцёр. З дваранскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Беларускiм рэспублiканскiм тэатры юнага гледача. Арыштаваны 25.1.1962 у Мiнску па адрасе: вул. К.Лiбкнехта, д. 172. Паводле дадзеных следства, Г. з 1957 чытаў i распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапiсныя зборнiкi i анекдоты: пародыю на гiмн СССР, прозу Улiѓцiна ('Табу', 'Анты-Асаркан'). Асуджаны 6.6.1962 за 'антысавецкую агiтацыю' да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявiў, 'што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялiзм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян'. Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнiкаўскi) канцлагер Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусi 9.12.1983. Асабовая справа Г. ? 35747-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 92547.
Лiт.: 5810, с. 592; Тэатральная Беларусь. Т. 1. С. 249.
ГАРБАЦЭВIЧ-КЛIНЦЭВIЧ Пётр Аляксанѓдравiч* [лiп. 1903, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. - 27.2.1938, Мiнск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, навуковец, брат Сямёна Клiнцэвiча. З сялянскай сям'i. Падчас 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнiчаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавiкоў). У 1920 уступiў у ВКП(б). З 1922 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. Арыштоўваўся польскiмi ўладамi. Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнiк камiсii па Зах. Беларусi БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 31.8.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Унiверсiтэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены 25.7.1935. Зноў арыштаваны ў 1937. 'Тройкай' НКВД 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10182-с, захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.
ГАРБАЧОЎ Савелiй Паўлавiч* [1889, в. Ляды Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны ў Горках у iнтэрнаце акадэмii 11.8.1933. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ'. Выѓзвалены 21.1.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа Г. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАРБАЧОЎ Фёдар Фiлiмонавiч* [1902, в. Дзямяшкава Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня прамысловай арцелi. Арыштаваны 13.12.1937 у Кемi. Асуджаны 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР 28.12.1937 за 'здраду радзiме', 'антысавецкую дзейнасць' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны пракурорам Карэлii 7.5.1989.
ГАРДЗЕЙ Сiльвестр Юр'евiч* [14.9.1894, в. Шкленск Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 25.4.1938, Мiнск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мiнскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Правiянцкая, д. 10/19, кв. 1. Асуѓджаны 29.3.1938 як 'агент польскiх разведорганаў, якi займаўся зборам шпiёнскiх звестак i дыверсiямi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.12.1957. Асабовая справа Г. ? 11183-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
У пасляваенны час таксама была рэпрэсавана дачка Г. - Нiнэль, 1925 г. нараджэння, студэнтка МВПI. 18.6.1948 яна была арыштавана ў Мiнску па адрасе: Цнянскi зав., д. 10, кв. 1. Асобай нарадай МДБ 30.10.1948 асуджана да 3 гадоў папраўча-працоўных работ i этапавана ў канцлагер 'Волгабуд' МДБ Яраслаўская вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Беларусi 15.6.1992. Асабовая справа Н.Гардзей ? 34410-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАРДЗЕЙКА Аляксандр [н. 6.6.1928, в. Рацкевiчы Косаўскага пав. Палескага ваяв., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. З 1939 жыў на Слонiмшчыне. Скончыў Слонiмскую СШ. У пачатку мая 1946 узяў удзел у заснаваннi падпольнай арганiзацыi з канспiратыўнай назвай 'Чайка'. Арыштаваны органамi МДБ 17.7.1947 i асуджаны ваенным трыбуналам 16-18.10.1947 у Баранавiчах да 10 гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапамi прайшоў праз турмы Баранавiчаў, Оршы i лагеры Княжпагоста, Сольвычагорска, Тайшэта, Магадана. Вызвалены 24.11.1954. Застаўся ў Магадане. У 1959 скончыў Магаданскi горна-геалагiчны тэхнiкум, працаваў геолагам. У Беларусь вярнуўся ў студз. 1965, уладкаваўся на работу ў аб'яднанне 'Беларуськалiй'. З 1978 на пенсii. Жыве ў Салiгорску.
ГАРДЗIЕНКА Вера Пятроўна* [1927, Мiнск - ?], навучэнка. З сям'i службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 21.9.1944 у Мiнску па адрасе: Пугачоўскi зав., д. 11, кв. 2. Асуджана 30.12.1944 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Выѓзвалена 5.7.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа Г. ? 11058-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАРНОЎСКI Вячаслаў [? - ?], удзельнiк нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Грэцыi. У 1820 у Маѓгiлёве ўступiў у тайнае грэчаскае рэвалюцыйнае таварыства. У пачатку 1821 выехаў у Валахiю (Румынiя), дзе сфармiраваў уланскi полк. На працягу 3 месяцаў прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць турэцкiх акупантаў. Ваяваў у складзе расiйскiх войск пад камандаваннем генерала Аляксандра Iпсiланцi. Пасля паражэння пад Драгашанамi перайшоў аўстрыйскую мяжу, але быў схоплены i зняволены ў турме на працягу 5 гадоў. Паводле патрабавання цара Аляксандра I у 1826 выдадзены Расii. Вернуты ў Магiлёў пад пiльны нагляд палiцыi. У 1837 урад Грэцыi завочна ўзнагародзiў Г. найвышэйшым ордэнам 'Збавiцеля'.
Лiт.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Магiлёва. Мн., 1998. С. 130-131.
ГАРЫЗОНТАЎ Пётр Дзмiтрыевiч* [1902, Петрапаўлаўск, Расiя - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту суѓпрацоўнiк Iнстытута свiнагадоўлi. Арыштаваны 26.3.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Нова-Серпухоўская, д. 25, кв. 2. Абвiнавачваўся як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi, што iснавала ў сiстэме наркамата аховы здароўя БССР'. Паводле пастановы калегii АДПУ СССР 29.1.1932 вызвалены (з залiкам тэрмiну папярэдняга зняволення). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. ? 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАРЭЛЫШАЎ Сяргей Яфiмавiч* [1915, Вiцебѓская губ., цяпер Вiцебская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў iнжынерам. Арыштаваны 28.9.1941. Асуджаны Куйбышаўскiм абл. судом у 1941 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом РСФСР 7.8.1990.
Кр.: Белая книга.
ГАТАЎ Навум Барысавiч* [1882, Мiнск - ?], юрыст. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Мiнскай калегii праваѓабаронцаў. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 24.11.1930 у Астрашыцкiм гарадку. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 6.6.1931 як 'iнфарматар, якi садзейнiчаў падробцы дакументаў' (?) да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 22.2.1933 датэрмiнова вызвалены, але паѓзбаўлены права жыць у вызначаных месцах да заканчэння тэрмiну дзеяння прыгавора. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай РБ 18.11.1992. Асабовая справа Г. ? 35000-с захоўваецѓца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАЎРЫЛЕНКАЎ Сямён Пятровiч* [1880, мяст. Дрыбiн Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 29.11.1937, Масква, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Працаваў фельчарам. Падчас арышту пенсiянер, iнвалiд 2-й групы. Арыштаваны ў 1937 у Маскве па адрасе: вул. 2-я Iзвозная, д. 36б, пакой 72. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 23.12.1937 як 'падазроны ў шпiёнскай дзейнасцi' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 11.10.1956. Асабовая справа Г. ? 39903 захоўваецца ў ДА РФ.
ГАЎРЫЛIК Аляксандра Антонаўна* [1907, ? - 8.6.1938, ?, НКВД], навуковец. З бел. сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнiк пладоваягаднай станцыi. Арыштавана 11.2.1938. Асуджана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Месца смерцi невядома. Рэабiлiтавана СССР 30.8.1989.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
ГАЎРЫЛIК Ванда Генрыхаўна* [1900, Лодзь, цяпер Польшча - ?], навуковец, жонка Язэпа Гаўрыѓлiка. З сям'i служачага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. У пачатку 1930-х г. старшы навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштавана 11.10.1933 у Мiнску ў гасцiнiцы 'Еўропа'. Асуджана калегiяй АДПУ 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменена на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Г. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГАЎРЫЛЮК Пётр Ануфрыевiч* [1895, в. Вялiкiя Салохi Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык планавага аддзела арцелi Метбытрамонт Фрунзенскага р-на. Арыштаваны 20.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Друкароў, д. 15, кв. 39. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
ГАШКЕВIЧ Мiкалай Мiхайлавiч* [1890, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўскай вобл. - 4.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 15.2.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., Васкрасенскi р-н, пас. Крывякiна, д. 5а, кв. 13. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 27.3.1938 за 'шпiянаж на карысць Германii'. Расстраляны i пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.10.1957. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
ГАЯНКОЎ (ГАЕНКАЎ) Сцяпан Раманавiч* [1898, Мiнск - 22.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту старшы бухгалтар Томскай швейнай фабрыкi. Арыштаваны 10.7.1937. Асуджаны 18.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанѓцѓкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 31.5.1960.
Кр.: Книга памяти томичей.
ГВАРДЗIЕНКА Пiлiп Абрамавiч* [1886, в. Нiканавiчы Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту дырэктар саўгаса 'Лектэхсыравiна'. Арыштаваны 29.8.1930 у в. Джаланаш (?). Вызвалены i рэабiѓлiтаваны паводле пастановы АДПУ Карэльскай АССР 21.1.1931. Далейшы лёс невядомы
ГЕДРОЙЦ (ЮРАГА) Леанiд (Леапольд) Адольфавiч* [1900, пас. Ноўка Дзвiнскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлскi р-н, Латвiя - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту супрацоўнiк лiнейна-тэхнiчнага вузла пры Ленiнградскiм абл. упраўленнi сувязi. Арыштаваны 7.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: пр. Нахiмсона, д. 19, кв. 14. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнскай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
ГЕЙ Канстанцiн Веньямiнавiч [жн. 1896, Санкт-Пецярбург - 25.2.1939, Масква, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч. Пасля кастр. 1917 займаў кiруючыя пасады на Пскоўшчыне - старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б). З 1922 загадчык арганiзацыйнага аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкама. У 1924-34 кандыдат у члены ЦК ВКП(б). З 1925 у Маскве загадчык арганiзацыйнага аддзела ЦК ВКП(б), член Выканкама Прафiнтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1930-32). Гады кiравання Г. ў Беларусi адзначаны разгортваннем барацьбы супраць 'нацдэмаў'. У нетрах ГПУ быў сфальсiфiкаваны працэс па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. У 1932 накiраваны на пасаду сакратара Маскоўскага камiтэта ВКП(б). Чарговыя ратацыi ў 1934 прывялi Г. на пасаду ўпаўнаважанага Камiсii савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекiстане, у 1937 па Горкаўскай вобл. Арыштаваны 2.10.1938 у Маскве па адрасе: вул. Серафiмовiча, д. 2, кв. 333. Асуджаны 25.2.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.6.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934-1940. М., 1993. Вып. 1.
Лiт.: Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; ЭГБ, т. 2.
ГЕЛЕР Эмануiл Раманавiч* [1903, Беласток, цяпер Польшча - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт Мiнскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 20.11.1933 у Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 26.5.1934 як 'член контррэвалюцыйнай падpыўной арганiзацыi' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. ? 6743-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕЛЬТМАН Вiктар [23.12.1796, в. Вярховiчы Брэсцкага пав. Слонiмскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 16.7.1874, Брусель, Бельгiя], публiцыст i рэвалюцыйны дзеяч. Дзед Стафана Гельтмана. Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii. У 1819 стварыў дзве тайныя арганiзацыi - патрыятычнае таварыства ў Свiслацкай гiмназii (з удзелам брата Iосiфа) i студэнцкую арганiзацыю 'Саюз вольных палякаў' у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа 'Dekada Polska'. Прымаў удзел у паўстаннi 1830-31. Потым удзельнiчаў у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання 1846 i паўстання ў Галiцыi ў 1848. Падчас рэвалюцыi 1848-49 у Германii кiраваў абаронай Дрэздэна. Адзiн з аўтараў манiфестаў паўстанцаў. Iмкнуўся да аб'яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалiтай з барацьбой за лiквiдацыю феадальна-прыгонных адносiнаў. У 1860-х г. вывучаў грамадска-палiт. жыццё эмiграцыi з былой Рэчы Паспалiтай. Памёр у выгнаннi.
Тв.: Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krótki rys historyczny. Lipsk, 1865; Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.
Лiт.: PSB; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
ГЕЛЬФМАН Геся Меераўна (Мiронаўна) [памiж 1852-55, г. Мазыр - 1.2.1882, Пецярбург], удзельнiца народнiцкага руху, выдавец. У 1874 вучылася на жаночых курсах у Кiеве. Вяла рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых. У 1877 прыгаворана да 2 гадоў зняволення. З 1879 член партыi 'Народная воля'. На канспiратыўных кватэрах Г. у Пецярбургу размяшчалася друкарня нарадавольскага выдання 'Рабочая газета', хавалiся выбуховыя рэчывы, рыхтаваўся замах на Аляксандра II. Разам з iншымi арганiзатарамi замаху арыштавана 15.3.1881. Прыгаворана да павешання, але ў сувязi з цяжарнасцю выкананне пакарання было адкладзена. Шырокая кампанiя ў абарону Г. у замежным друку прымусiла цара замянiць павешанне пажыццёвай катаргай. Памерла ў доме папярэдняга зняволення ў час родаў.
Лiт.: Гельнiца Р. Жалябаўка з Мазыра // Гомельская праўда. 1969, 22 лют.; Мехаў У. Далучэнне. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
ГЕНIЮШ Iван Пятровiч [1902, в. Крынкi Белаѓстоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 10 (?).2.1979, г. п. Зэльва Гродзенѓскай вобл.], грамадскi дзеяч, лекар-венеролаг, муж Ларысы Генiюш. Выпускнiк Карлава ун-та ў Празе. Заѓстаўся працаваць у Чэхаславакii. У лют. 1935 узяў шлюб з Ларысай Мiклашэвiч, у будучым вядомай паэтэсай Л. Генiюш. З 1941 сябра пражскага аддзела Беларускага камiтэта самапомачы, увайшоў у склад рэвiзiйнай камiсii. У 1943 працаваў у Слонiме ў грамадзянскай адмiнiстрацыi i лекарам. У лiп. 1947 разам з сям'ёй атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны ў Празе 5.3.1948, пазбаўлены грамадзянства. Знаходзiўся ў турмах Чэхаславакii, Вены. Вывезены ў СССР, пасаджаны ва ўнутраную турму МДБ. У 1949 асуджаны Вярхоўным судом БССР да 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены ў 1956. Разам з жонкай вярнуўся ў Беларусь, жыў у Зэльве. Працаваў фельчарам у Зэльвенскай палiклiнiцы.
Лiт.: Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
ГЕНIЮШ Уладзiслаў Пятровiч [1884 (?) - 4.10.1938, Смаленск, НКВД], быў членам ВКП(б). Арыштаваны 27.6.1938 у Дарагабужскiм р-не Смаленѓскай вобл. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны 26.10.1938 'тройкай' НКВД за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Смоленский мартиролог.
ГЕНФЕР Сара Саламонаўна* [лют. 1907, Крамянчуг, цяпер Украiна - ?], педагог, жонка Васiля Шаранговiча. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 3.3.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвонааpмейская, д. 21/2, кв. 33. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Цемнiкаўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена, верагодна, у другой палове 1940-х г. 16.12.1949 зноў арыштавана i ў 1950 асуджана да ссылкi. Канчаткова вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.10.1956. Асабовая справа Г. ? 7533-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕРАСIМУК Iван Маркавiч* [1888, в. Гарэнка Крамянецкага пав. Валынскай губ., цяпер Украiна - 27.8.1937, Ленiнград, НКВД], навуковец. З бел. сялянѓскай сям'i. У 1919 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. супрацоўнiк парахавой лабараторыi марскога аддзела Навукова-даѓследчага артылерыйскага iнстытута. У 1936 выѓключаны з партыi. Арыштаваны 1.8.1937 у Ленiнграѓдзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.8.1937 за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
ГЕРМАН Ашэр Генухавiч* [1899, Варшава - ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. дацэнт БДУ. Арыштаваны 21.9.1935 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 26, кв. 11. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.2.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа Г. ? 29234-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕРМАНОВIЧ Канстанцiн Iванавiч* [1889, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў iнжынерам. Арыштаваны 3.10.1940. Асуджаны Куйбышаўскiм лiнейным судом чыгунак 30.10.1940 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 19.4.1990.
Кр.: Белая книга.
ГЕРМАНОВIЧ Маркiян Якаўлевiч* [1895, в. Дзяменiчы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабiнкаўскi р-н Брэсцкай вобл. - 20.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. камандуючага войскамi Ленiнградскай ВА. Арыштаваны 7.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Артылерыйская, д. 10, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 6.4.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934-1940. М., 1993. Вып. 1.
ГЕРМАНОВIЧ Янiна Мiхайлаўна* [1909, в. Раванiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - 1959, Мiнск], службовец, жонка Тодара Кляшторнага. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала траiх дочак. Падчас арышту працавала ў 1-й сталовай Мiнваенгандлю. Арыштавана 28.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7. Асуѓджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'i (жонка) здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. 24.1.1938 прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолiнскае аддзяленне Карагандзiнскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 1.12.1945. Верагодна, у канцы 1940-х - пачатку 1950-х г. зноў арыштавана i выслана ў г. Бялова Кемераўѓскай вобл. Канчаткова вызвалена ў 1955. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 4.11.1955. Як напiсана ў асобнай справе Г. ? 5570-с (захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi), у 1957 кошт канфiскаванай у яе маёмасцi быў 'кампенсаваны'.
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ГЕРЦОВIЧ Леў Барысавiч [1906, в. Сялiба Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 25.2.1939, Масква, НКВД], партыйны дзеяч, сакратар ЦК ЛКСМБ. З яўрэйскай сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 3.12.1938 у Маскве па адрасе: вул. Страмынка, д. 23, кв. 117. Асуджаны 25.2.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.9.1956.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ГЕРЦЫК Абрам Якаўлевiч* [16.5.1883, Мiнск - ?], службовец, брат Iльi Герцыка. З мяшчанскай сям'i. Падчас арышту галоўны бухгалтар Цэнтрбелсаюза. Арыштаваны 29.11.1924 у Мiнску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 21, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 30.1.1925 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Краснаярскi канцлагер (Канск). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 8.11.1989. Асабовая справа Г. ? 28686-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕРЦЫК Iлья Якаўлевiч* [1872, Мiнск - 21.7.1938, Акцюбiнск, ГУЛАГ], навуковец, брат Абрама Герцыка. З мяшчанскай сям'i. Быў членам Бунда. Падчас арышту дацэнт БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.3.1931. Асуджаны паводле паѓстановы калегii АДПУ СССР ад 23.7.1931 як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Загiнуў у адным з канцлагераў НКВД Казахскай ССР (?). Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа Г. ? 11457-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕРШОН (ШВЕДЗIК) Броня Борухаўна* [9.8.1898, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], педагог, жонка Iосiфа Гершона. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе слабаграматных пры Мiнскай войлачнай фабрыцы. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 4.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 16, кв. 8. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 13.1.1956. Асабовая справа Г. ? 6585-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕРШОН Iосiф Хаймавiч* [лют. 1900, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны служачы, муж Бронi Гершон. З сям'i рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1919 уступiў у ВКП(б). Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. Падчас арышту нам. наpкама асветы БССР. Арыштаваны 26.6.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камунальная, д. 21/25, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як 'член антысавецкай терарыстычна-шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. ? 10812-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЕСЕН Сяргей Мiхайлавiч [1898, ? - 31.10.1937, Мiнск, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч, рэдактар. Член РСДРП з 1916. У пачатаку 1920-х г. жыў на Урале, потым у Маскве, рэдактар 'Рабочей газеты'. У 1924-25 сакратар Камунiстычнага Iнтэрнацыянала моладзi. З 1925 у Мiнску, загадчык арганiзацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦК i Бюро ЦК КП(б)Б. Па даручэннi ЦК КП(б)Б у 1926 удзельнiчаў у кампанii крытыкi i забароны публiкацыi кнiгi М. Доўнар-Запольскага 'Гiсторыя Беларусi'. Арганiзаваў барацьбу супраць 'бундаўскiх традыцый' у КП(б)Б. Пазбаўлены пасады ў лiп. 1926. У кастр. 1926 выведзены са складу ЦК. Працаваў рэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Падтрымлiваў сувязi з лiтѓаб'яднаннем 'Маладняк', выступаў на пасяджэннях яго Цэнтральнага бюро. Выязджаў у Ленiнград i Маскву, дзе ўдзельнiчаў у фракцыйных выступах апазiцыi. Выключаны з ВКП(б) як трацкiст у снеж. 1927 на XV з'ездзе ВКП(б). Адноўлены ў партыi ў 1928. Накiраваны ў РСФСР. Працаваў у дзяржаўных органах, выкладаў ва ун-тах. Да арышту займаў пасаду ўпаўнаважанага Наркамата цяжкай прамысловасцi СССР па Зах. вобл. ў Смаленску. Удзельнiк трацкiсцка-зiноўеўскай апазiцыi. Арыштаваны ў снеж. 1934. У студз. 1935 асуджаны да 6 гадоў папраўча-працоўных работ па справе 'Маскоўскага цэнтра'. У крас. 1937 узяты пад варту ў канцлагеры i этапаваны ў Мiнск. 30.4.1937 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу за 'сувязi з беларускiмi нацфашыстамi'. Рэабiлiтаваны ў 1958.
Лiт.: Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
ГIЖЫЦКI Баляслаў Адольфавiч* [1888, Магiлёў - 4.11.1937, Адэса, НКВД], педагог. З сям'i шляхцiца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на ваеннай кафедры Адэскага iндустрыяльнага iнстытута. Быў жанаты. Арыштаваны ў Адэсе. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Адэскай ВА 11.3.1958. Асабовая справа Г. ? 8693-СН з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
ГIКАЛА Мiкалай Фёдаравiч* [8(20).3.1897 (паводле iншых звестак 1896), Адэса, цяпер Украiна - 25.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч. У 1915 скончыў Тыфлiскую ваенна-фельчарскую школу. У 1917 уступiў у РСДРП. Удзельнiчаў ва ўсталяваннi савецкай улады на паўн. Каўказе; у 1918 старшыня Савета г. Грозны. У далейшым член Каўказскага краявога камiтэта РКП(б), ваенны камiсар Церскай вобл. i Дагестана. У 1920-х г. працаваў у Сярэдняй Азii. У 1929 скончыў Камунiстычную акадэмiю ў Маскве. Прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекiстана i Азербайджана. У 1930-34 член Цэнтральнай Рэвiзiйнай камiсii ВКП(б). З 1931 сакратар Маскоўскага абкама i гаркама ВКП(б). У студз. 1932 накiраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б. Член Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзiдыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета БВА. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) з 1934. Член ЦВК СССР. Працуючы ў Беларусi, шмат увагi надаваў развiццю гаспадаркi i культурнаму будаўнiцтву, у 1932 аб'явiў БССР рэспублiкай усеагульнай пiсьменнасцi. Многiя пытаннi вырашаў адмiнiстрацыйна-каманднымi метадамi, спрыяў прымусовай калектывiзацыi, удзельнiчаў у разгортваннi масавых рэпрэсiй у БССР. Старшынёй камiсii па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыi i навукi была яго жонка Чыжова - дырэктар Iнстытута журналiстыкi. У лют. 1937 Г. пераведзены ва Украiну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У. Член палiтбюро ЦК КП(б)У. Сам стаў ахвяраю карнай палiтыкi. Арыштаваны 11.10.1937 у Маскве па адрасе: Стараканюшанны зав., д. 19/17, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 25.4.1938 як 'англiйскi шпiён' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй вярхоўнага суда СССР 10.8.1955. Асабовая справа Г. ? 3626 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл. Яго iмем названа вулiца ў Мiнску.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Касцюк М. Бальшавiцкая сiстэма ўлады на Беларусi. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2.
ГIМЕЛЬФАРБ Самуiл Майсеевiч* [1.3.1894, мяст. Iндуpа Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны ў Мiнску па адрасе: вул. Белаpуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 27.8.1936 да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. 17.11.1937 вернуты з канцлагера ў Мiнск. 19.12.1937 пазасудовым органам НКВД прыгавораны як 'член антысавецкай тpацкiсцкай тэpарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёѓмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа Г. ? 11053-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГIНЬКО Iван Пiлiпавiч [3.1.1912, в. Загор'е Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi раён Вiцебскай вобл. - 1980-я г., Масква], бел. палiт. дзеяч, iнжынер. Скончыў у Глыбокiм сямiгадовую школу (1927) i прыватную гiмназiю iмя Люблiнскай унii (1931). У 1930-я г. жыў у Варшаве, прымаў актыўны ўдзел у дзейнасцi мясцовага Асветнага таварыства беларусаў. У 1939 атрымаўшы дыплом iнжынера-геадэзiста, вярнуўся ў Беларусь. У 1940-41 працаваў па спецыяльнасцi ва Усх. Беларусi. Падчас нямецкай акупацыi старшыня БНС у Глыбоцкай акрузе. Удзельнiк нацыянальнага антынацысцкага падполля, сябра ЦК Беларускай незалежнiцкай партыi. Удзельнiк II Усебеларускага кангрэса. Летам 1944 выехаў на Захад, але ў лiст. 1944 вярнуўся з мэтай арганiзацыi ў Беларусi антысавецкага падполля. У снеж. 1944 арыштаваны дзяржбяспекай. У 1946 асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. У пачатку 1950-х г. знаходзiўся ў Мiнеральным канцѓлагеры МДБ Комi АССР (Iнта). Пасля вызвалення (1956) з дапамогай жонкi атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве.
Лiт.: Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы i дакументы Беларускай Незалежнай Партыi. Мн., 1998; Беларускi нацыяналiзм (даведнiк). Укл. П. Казак, [2001], Мн.
ГIРЫС Мiкалай Рыгоравiч* [1888, в. Бор Навагруѓдскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенѓскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту эканамiст будаўнiцтва вузкакалейнай чыгункi. Арыштаваны 19.1.1938 на ст. Азанка Верхне-Таўдзiнскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 16.10.1938 да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
ГIЧАН Марыя Iванаўна* [1904, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?], медык. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспiрант Мiнскага медыцынскага iнстытута. Арыштавана 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, д. 29/1а. Асуджана паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Байкала-Амурскi канцлагер (?). Пасля 1941 ў Свабодненскiм канцлагеры НКВД Хабараўскага краю. Вызвалена 26.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Г. ? 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГЛАДОЎСКI Iван Iванавiч* [1899, ст. Увараўка Заходняй чыгункi - 1.9.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. начальнiка 1-й дыстанцыйнай службы пуцi Зах. чыгункi. Арыштаваны 6.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Бутырскi вал, д. 5/7, кв. 62. Асуджаны 'тройкай' НКВД 19.3.1938 за 'ўдзел у права-трацкiсцкай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 5.4.1995. Асабовая справа Г. ? 66271 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
ГЛIНСКI Кастусь [8.2.1906, мяст. Прытычына (?) Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi раён Вiцебскай вобл. - 14.6.1987, Лондан, Вялiкабрытанiя], бел. палiт. дзеяч, юрыст, выдавец. Скончыў гiмназiю ў мяст. Дзiсна i юрыдычны ф-т Вiленскага ун-та. У 1930-я г. актывiст Беларускага студэнцкага саюза ў Вiльнi, удзельѓнiчаў у выданнi часопiса 'Студэнцкая думка'. Пазней уваходзiў у студэнцкую арганiзацыю 'Скарынiя', быў рэдактарам-выдаўцом грамадска-навуковага i лiтаратурнага час. 'Новая варта' ('Novaja varta'), што выдаваўся ў Вiльнi ў 1931-32, 1934. У другой палове 1930-х г. працаваў суддзёй у Ашмянах. Пасля ўсталявання ў Зах. Беларусi ў 1939 савецкай улады арыштаваны дзяржбяспекай i асуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Анежскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. З кастр. 1941 у польскiм корпусе Андэрса. Пасля вайны жыў у Вялiкабрытанii, прымаў актыўны ўдзел у бел. грамадскiм i рэлiгiйным жыццi. Быў сябрам прэзiдыума Беларускага вызвольнага фронту, старшынёй прадстаўнiцтва Беларускай цэнтральнай рады ў Вялiкабрытанii, кiраўнiком фiлiяла Антыбальшавiцкага блоку народаў у гэтай краiне.
ГЛУШАК Мар'ян Францавiч* [1920, Каменка-Струмiлава Цярнопальскага ваяв., Польшча, цяпер Украiна - ?], архiтэктар. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у Пiнскiм аблвыканкаме. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 15.9.1945. Асуджаны 3.11.1945 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 21.8.1989. Асабовая справа Г. ? 9807-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
ГНIЛЯКЕВIЧ Мiхаiл Паўлавiч [25.1(6.2).1887, в. Асташына Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 11.8.1945, ?], дзяржаўны дзеяч. З бел. сям'i. У 1907-14 працаваў на заводах Пецярбурга. За ўдзел у рэвалюцыйным руху зняволены. У 1914 мабiлiзаваны ў армiю. У 1917 адзiн з арганiзатараў Чырвонай гвардыi ў Петраградзе. З 1919 на партыйнай i прафсаюзнай рабоце ў БССР. Член ЦВК БССР у 1922-33 i яго прэзiдыума ў 1931-33. З мая 1929 наркам працы БССР, у сак. 1931 - вер. 1933 сакратар ЦВК БССР. Пасля на партыйнай i прафсаюзнай рабоце ў РСФСР.
16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 папраўча-працоўных работ была асуджана жонка або сваячка Г. Фядора Антонаўна Гнiлякевiч (н. ў 1896 у в. Асташына Навагрудѓскага пав.). 12.6.1938 яна была этапавана з Бутырскай турмы ў Акмолiнскае аддзяленне Карагандзiнскага канцѓлагера Казахскай ССР. Вызвалена 24.4.1946. Далейшы лёс невядомы.
ГОЙЖА Антон Андрэевiч* [1891, в. Трыбушкi Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Быў жанаты, гадаваў двух сыноў. Падчас арышту начальнiк Казахбудшляху. Арыштаваны 28.6.1938. Асуджаны 29.8.1939. Далейшы лёс невядомы.
ГОЛАШ Альфрэд Юр'евiч* [1888, Мiнск - 13.4.1938, Мiнск, НКВД], садавод. З купецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ва унiверсiтэцкiм гарадку. Арыштаваны 9.1.1938 у Мiнску па адрасе: зав. Масляўскi, д. 7, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.3.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Германii' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 19.3.1959. Асабовая справа Г. ? 13903-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГОЛУБ Усевалад Пятровiч* [22.12.1903, Мiнск - 14.11.1938, Мiнск, НКВД], музыкант. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Кiраваў музычнымi гурткамi фабрычна-заводскага вучылiшча Наркамѓасветы, таварыства сляпых, арцелi 'Новы шлях'. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 5.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 38/9, кв. 1. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 16.10.1938 як 'агент латвiйскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Г. ? 24537-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГОЛЮДАЎ Сцяпан Георгiевiч* [1911, в. Казлова Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская (?) вобл. - 19.6.1938, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Томскага медыцынскага iнстытута (?), член ВКП(б). Арыштаваны 29.9.1937. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны 19.6.1938 як 'член трацкiсцкай фашысцка-тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.3.1958.
Кр.: Книга памяти томичей.
ГОРАЎ Уладзiмiр Яфiмавiч* [1900, Велiж Вiцебскай губ., цяпер Смаленская вобл. - 20.6.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту ваенны аташэ СССР у Iспанii, камбрыг. Арыштаваны 25.1.1938 у Маскве па адрасе: Лубянскi праезд, д. 17, кв. 26. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.6.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 13.10.1956.
ГОРСКI Вiктар Львовiч* [1906, Горкi Магiлёўѓскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сям'i служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 13.9.1933. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа Г. i некаторых iншых выкладчыкаў Горацкай акадэмii ? 5937-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГОТЛIБАЙТЭ Хана Iльiнiчна* [1906, Пiльтвiке, цяпер Латвiя - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала выкладчыкам у Вiцебскiм педагагiчным iнстытуце. Арыштавана 23.6.1941 у Вiцебску па адрасе: вул. Дэпутацкая, д. 1. Абвiнавачвалася ў 'правядзеннi антысавецкай агiтацыi'. Вызвалена i рэабiлiтавана 10.11.1941. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
ГОТФРЫД Леў Аляксеевiч* [1904, Арцёмаўск, цяпер Краснаярскi край, Расiя - 28.06.1938, Мiнск, НКВД], партыйны дзеяч. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды i агiтацыi ЦК ВКП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 5.11.1937 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам 28.6.1938 як 'член трацкiсцкай шкоднiцка-тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.12.1956. Асабовая справа Г. ? 16371-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ГРАБНIЦКI Отан Мiкалаевiч [28.2.1829, маёнтак Арэхаўна Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - 7.1.1865, Екацярынбург, перасыльная турма], ваенны дзеяч. З шляхецкага роду (бацька Г. ў розныя гады быў лепельскiм павятовым i вiцебскiм губернскiм маршалкам шляхты). Вучыўся ў прыватным пансiёне ў Вiльнi, пасля заканчэння якога паступiў на вайсковую службу, юнкер уланскага палка ў Крыме. Падтрымлiваў кантакты з татарскiм антыцарскiм рухам, за што ў 1854 арыштаваны i за 'шкодны характар думак' зняволены на 2 гады ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. Потым адпраўлены салдатам у Сiбiрскi асобны корпус. У 1859 выйшаў у адстаўку i атрыѓмаў магчымасць вярнуцца на радзiму. З першых дзён далучыўся да паўстання 1863-64, камандаваў атрадам iнсургентаў у Вiцебскай губ., якi быў разбiты карнымi войскамi. Узяты ў палон, асуджаны да 6 гадоў катаргi. Загiнуў па дарозе ў Сiбiр.
Лiт.: Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 годов: Библиографический словарь. М., 1967; ЭГБ, т. 3.
ГРАБОЎСКI Андрэй Паўлавiч* [1896, в. Сiпалiна Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. - 4.11.1937, Томск, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Падчас арышту загадчык медпункта в. Мiшуцiна Зыранскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны 18.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957.
ГРАБОЎСКI Стафан [24.6.1767, в. Асташына Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 4.6.1847], ваенны i палiт. дзеяч. Скончыўшы Рыцарскую школу ў Варшаве, быў накiраваны служыць харунжым у войска ВКЛ. Член Вiленскай масонскай ложы. У час ваенных дзеянняў Рэчы Паспалiтай з Раѓсiяй у 1792 падпалкоўнiк Г. вызначыўся ў баях пад Мiрам i Брэстам. Пры вызваленнi ў крас. 1794 Вiльнi ад расiйѓскага гарнiзона менавiта падыход атрада Г. адыграў рашаючую ролю ў адступленнi войск працiўѓнiка. Браў удзел у баях пад Соламi i Палянамi, у лiп. 1794 удзельнiчаў у абароне Вiльнi. У канцы жн. 1794 узначалiў рэйд 2-тысячнага атрада на Мiншчыну i Магiлёўшчыну па маршруту Араны-Койданава-Пухавiѓчы-Бабруйск-Любань. Разбiты ў Любанскiм баi 4.9.1794, вымушаны капiтуляваць. Зняволены ў Смаленскай турме. Паводле прысуду следчай камiсii выѓсланы ў Кастрамскую губ. У 1796 амнiсцiраваны iмператарам Паўлам I. У час расiйѓска-французскай вайны 1812 перайшоў на бок Напалеона7. Абраны брэсцкiм маршалкам i арганiзоўваў войска ў Брэсцкiм пав. Атрымаўшы званне генерал-маёра, узначалiў Вайсковы камiтэт у Вiльнi. Затым пад камандай Ю. Панятоўскага змагаўся супраць войск антыфранцузскай каалiцыi. Трапiў у палон пад Лейпцыгам. Дзякуючы хадайнiцтву А.Чартарыйскага вызвалены i з захаваннем вайсковага звання ўведзены ў склад вышэйшай адмiнiстрацыi Варшаўскага княства. Зблiзiўся з iмператарам Аляксандрам I. У 1816 прызначаны дырэктарам Вайсковай камiсii, у 1825 мiнiстрам-сакратаром Царства Польскага, падкантрольнага Расii. У 1826 атрымаў званне генерала дывiзii. Удзельнiк руска-турэцкай вайны 1826-29. У 1832-39 член Дзяржаўнага савета Расiйскай iмперыi. З 1839 у адстаўцы.
Лiт.: Mościcki H. Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. T. 1: 1772-1800. Wilno, 1913; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.
ГРАБОЎСКI Ян Уладзiслававiч [1917, мяст. Ставiскi, цяпер Падляскага ваяв., Польшча - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту артыст тэатра 'Чырвоная зорка' (Ломжа). Арыштаваны 12.3.1941. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi'. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.12.1964. Асабовая справа Г. ? П-8351 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
ГРАДОЎСКI Юльян Iосiфавiч* [1896 (паводле iншых звестак 1899), мяст. Сiдра Сакольскага пав., Гроѓдзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча (паводле iншых звестак Украiна) - ?], службовец. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-23 у Чырвонай армii. Затым супрацоўнiк газ. 'Савецкая Беларусь'. Арыштаваны 18.6.1927 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 86, кв. 20. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 8.8.1927 як 'агент польскай разведкi' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкi канцлагер НКВД Комi АССР. У пачатку 1930-х г., верагодна, быў вызвалены. Працаваў аграномам. Зноў арыштаваны 2.12.1936 у Архангельску. Асуджаны 14.2.1937 Архангельскiм абл. судом за 'здраду радзiме' да 7 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе Г. (? 33372-с, захоўваецца з фотаздымкам у архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны ваеннай пракуратурай Беларусi 21.5.1992. Па другой ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.3.1992.
Кр.: Поморский Мемориал: Книга памяти жертв политических репрессий. Архангельск, Т. 1.
ГРАЗДЗЕНЯ Антон Iванавiч* [1893, в. Дабраволя Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 5.11.1937, Томск, НКВД], лекар. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Бундзюрскай бальнiцы. Арыштаваны 8.9.1937 у пас. Бундзюры Чаiнскага р-на Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 18.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 21.11.1958.
ГРАКОВIЧ Вiкенцiй Антонавiч [1901, в. Расохi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў заатэхнiкам у саўгасе 'Горкi-Апчак' Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў васьмярых дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 1.2.1945. Асуджаны за 'здраду радзiме' 24.11.1945 да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены 29.1.1950. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.11.1960. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. ? 16808-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ГРАЧАНIК Аляксандр Iванавiч [1892, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 14.6.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], педагог, вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту камбрыг, старшы выкладчык кафедры тактыкi ваеннай акадэмii механiзацыi i матарызацыi Чырвонай армii. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: Патапаўскi зав., д. 9/11, кв. 34. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.6.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.2.1956.