Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

И 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  IВАНIЦКI Сцяпан Iларыёнавiч* [1902, ? - 17.5.1938, Куйбышаў, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер. Арыштаваны 3.10.1937 у Куйбышаве. Асуджаны Вярхоўным судом СССР 17.5.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 20.12.1956.
  Кр.: Белая книга.
  
  IВАНОЎ Аляксандр Васiлевiч* [1898, Масква - 17.10.1937, Мiнск, НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальнiка ўпраўлення наpкамата земляробства БССР. Арыштаваны ў Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 11.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.3.1959. Асабовая справа I. ? 14200-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IВАНОЎ Нарцыс Iосiфавiч* [1895, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк паштовага аддзела Омскага абл. ўпраўлення сувязi. Арыштаваны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' 10.10.1938 у Омску. 14.2.1940 НКВД Омскай вобл. справа спынена. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  IВАНОЎ Уладзiмiр Пятровiч* [1886, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк аддзела Уфiмскага радыёкамiтэта Башкiрскай АССР. Арыштаваны 4.3.1943. Асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 22.10.1964.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  IВАНОЎСКI Антон Людвiгавiч* [1888, мяст. Крошын Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 10.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1918 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк Упраўлення рабоча-сялянскай мiлiцыi Карэльскай АССР. Арыштаваны 6.9.1937 у Петразаводску. Выключаны з ВКП(б) у сувязi з арыштам. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'спробу правядзення тэрарыстычных актаў' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнскай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  IВАНОЎСКI Станiслаў Фелiксавiч* [1903, Мiнск - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела Беларускай навукова-доследнай станцыi наркамата земляробства. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 31.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Магiлёўская, д. 78, кв. 1. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'дапамогу нямецкiм акупантам' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскi (?) канцлагер НКВД Горкаўскай чыгуначнай дарогi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 20.3.1990. Асабовая справа I. ? 30615-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IВАНОЎСКI Чэслаў Станiслававiч* [1911, в. Старыя Грамыкi Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Веткаўскi р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшы геадэзiст Саюзбудпраекта. Арыштаваны 6.11.1941 у Маскве. Асуджаны 24.6.1942 да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў (верагодна, былi заменены адпраўкай у штрафны батальён). Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  IВАНЬКОВIЧ Мiхаiл Iльiч* [3.11.1888, Полацк Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], журналiст. З сям'i рабочага. У 1919 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара (аддзела) вучэбнай лiтаратуры Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 11.10.1935 у Мiнску па адрасе: вул. Паштовая, д. 31, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.2.1936 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Кiраве. Вызвалены 22.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 30.5.1989. Асабовая справа I. ? 31383-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IВАШКА Макар Фёдаравiч* [1909, в. Грыцэвiчы (Малыя Грыцэвiчы) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - 3.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту тэхiнѓспектар па рамонту сельскагаспадарчых машын Маскоўскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 20.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пушкiнѓская, д. 20, кв. 17. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 1.11.1937 за 'трацкiсцкую шкоднiцкую дзейнасць i сувязi з ворагамi народа' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 1.2.1988. Асабовая справа I. ? П-72801 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановiч. Слоўнiк геаѓграфiчных назваў.
  
  IГНАТАЎ-ГВОЗДЗIКАЎ Карп Дзмiтрыевiч* [1900, в. Казлы Гродзенскай губ., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 10.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны iнжынер 1 рангу, начальнiк кафедры Ваенна-хiмiчнай акадэмii Чырвонай армii. Арыштаваны 22.5.1937 у Маскве па адрасе: Шпiтальны зав., д. 4а, кв. 17. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.9.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 4.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  IГНАТОВIЧ Iван Гаўрылавiч* [1909, в. Бандары (?) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Гiдратэхнiчнага тэхнiкума. Арыштаваны 13.2.1937 у Ленiнградзе. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 31.8.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  IГНАЦЕНКА Васiль Пятровiч* [1901, в. Кудаева Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], марак. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту штурвальны парахода 'Гарняк'. Арыштаваны 17.11.1941 у в. Шчальяюр Iжэмскага р-на Комi АССР. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.9.1942 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  
  IЗГАРОДЗIН Сцяпан Антонавiч* [1924, в. Калткi (Колткi?) Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 1.9.1942, ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да 2-й сусветнай вайны жыў у Барысаве па адрасе: Маскоўскi тр., д. 28. Арыштаваны 17.6.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуѓджаны пазасудовым органам 12.8.1942 (?) за 'супрацоўнiцтва з нямецкай разведкай' да ВМП. Расстраляны. Месца смерцi невядома. Рэабiлiтаваны 21.11.1995. Асабовая справа I. ? 36715-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IЛЬЮШЭНКА Мiкалай Арцёмавiч* [1926, в. Ляўкова Глыбоцкi (Талачынскi?) р-н Вiцебскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Да 2-й сусветнай вайны жыў у в. Ляўкова. Арыштаваны 16.6.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны пазасудовым органам 22.6.1942 (?) як 'агент нямецкай разведкi' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Комi АССР. Вызвалены 31.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Варонежскай ВА 30.5.1956. Асабовая справа I. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  IОДА Мiкалай Васiлевiч* [1907, в. Бялунец (?) Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мiнскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: Паўночны зав., д. 12/1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, верагодна, спачатку ва Ухта-Пячорскi папраўча-працоўны канцлагер, затым пераведзены (10.5.1938) у Ваpкута-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 4.10.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа I. (спынена 16.8.1956) ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IОДКА Адам Рамуальдавiч* [1893, Слуцк Мiнскай губ., цяпер Мiнскай вобл. - 13.1.1937, Магiлёў, НКВД], архiвiст. З сям'i рабочага. У 1919-22 служыў у Чырвонай армii. Уступiў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк Цэнтральнага архiва НКВД БССР. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 6.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны трыбуналам БВА 5.11.1957. Асабовая справа I. ? 4390-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  IОЛАБ Iван Данiлавiч* [1905, Адэса, цяпер Украiна - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык pабочага ф-та Вiцебскага электpатэхнiчнага iнстытута. Арыштаваны 13.9.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. Сцяклова, д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з чыгуначных канцлагераў. 14.12.36 асобай нарадай НКВД тэрмiн зняволення скарочаны да аднаго года i шасцi месяцаў, але вызвалены толькi 13.4.1940. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа I. ? 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IОСЕЛЕВIЧ Гiрш Сролевiч [1915, Мiнск - ?], спартыўны трэнер. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны, узнагароѓджаны медалём 'За баявыя заслугi'. Падчас арышту трэнер спартыўнага таварыства 'Чырвоны сцяг'. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 11.12.1958 у Мiнску. Асуджаны 'судовым органам' 29.4.1959 за 'антысавецкую прапаганду' да 6 месяцаў папраўча-працоўных работ. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда СССР 30.12.1964. Асабовая справа I. ? 19121-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IОСЕМ Леў Барысавiч* [лiст. 1900, м. Гарадзiѓшча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 27.12.1937, НКВД, Мiнск], навуковец, iнжынер. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дацэнтам у Мiнскiм полiтэхнiчным iнстытуце, iнжынерам у Белдзяржпраекце. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 36, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай тэрарыстычнай арганiзацыi ПАВ' i за 'сувязi з органамi польскай разведкi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа I. ? 10975-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  IОФЕ Абрам Львовiч* [1902, Магiлёў - ?], рэдактар. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту рэдактар газ. 'Камунар Магiлёўшчыны'. Арыштаваны 25.8.1935. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.12.1935 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Выѓсланы ў Краснаярскi край. Вызвалены 26.5.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай судовай калегii па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 5.11.1956. Асабовая справа I. ? 2217 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  IОФЕ Калман Абрамавiч* [1894, Дзвiнск Вiцебѓскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - 10.01.1938, Вiцебск, НКВД], музыкант. Падчас арышту працаваў капельмейстрам. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 25.8.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 1-я Калiнiна, д. 2/1, кв. 16. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.10.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракурорам Вiцебскай вобл. 17.8.1989. Асабовая справа I. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  IОФЕ Роза Барысаўна* [2.9.1889, Дзвiнск Вiцебѓскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - ?], служачая, жонка Рувiма Выдры. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiла ў ВКП(б) (1919). Падчас арышту сакратар тэхрэмканторы пры 'Белкаапрэсавеце' (?). Была замужам, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 27.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 8. У сувязi з арыштам выключана з ВКП(б). Асуджана 8.10.1938 як 'жонка здраднiка радѓзiмы, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Этапавана ў Дубраўны канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас, п/с 241). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 27.3.1956. Асабовая справа I. ? 6795-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  IСАЕВIЧ Мечыслаў Венядзiктавiч* [1912, в. Букарава Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 18.2.1942, Масѓква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў няпоўную сярэднюю адукацыю. Падчас арышту кiраўнiк дамоў Пушкiнскага жыллёвага ўпраўлення. Арыштаваны 17.12.1941 на ст. Мамантаўка Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Школьная, д. 22а. Асуѓджаны трыбуналам Маскоўскай ВА 30.1.1942 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi пакутнiкамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны паводле пастановы прэзiдыума Вярхоўнага суда 16.1.1989.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  IСАЕЎ Рыгор Пракопавiч [10(22).1.1857, г. Магiлёў - 25.3(6.4).1886, Шлiсельбургская крэпасць], народнiк. З сям'i разначынцаў. Вучыўся ў Магiлёўскай гiмназii, дзе стаў членам тайнага гуртка самаадукацыi, распаўсюджваў забароненую лiтаратуру. Удзельнiк студэнцкага руху 1878-79 у Пецярбургу. З 1879 член тэрарыстычнай групы 'Свабода або смерць', потым 'Народнай волi' i яе выканаўчага камiтэта. Удзельнiк падрыхтоўкi замаху на цара пад Масквой, у Адэсе i Пецярбургу. Разам з М. Кiбальчычам рыхтаваў выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена вечнай катаргай. Загiнуў у зняволеннi.
  Лiт.: Якимова А. В. Г. П. Исаев: Биографический очерк. М., 1930; Фигнер В. Н. Полное собрание сочинений. М., 1932. Т. 4.; ЭГБ, т. 3.
  
  IСАКОВIЧ Арсень Герасiмавiч [1891, мяст. Дзiсна Вiленскай губ., цяпер горад Мiёрскага р-на Вiцебскай вобл. - 19.12.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. мяшчанскай або дваранскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнiк, выкладчык тактыкi на курсах 'Выстрал' Чырвонай армii. Арыштаваны 13.9.1937 у Бронiцах Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Савецкая, д. 67. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 13.12.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.1.1959. Асабовая справа I. ? П-60135 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"