Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Предисловие 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  Леанiд Маракоў
  
  РЭПРЭСАВАНЫЯ
  ЛIТАРАТАРЫ, НАВУКОЎЦЫ,
  РАБОТНIКI АСВЕТЫ,
  ГРАМАДСКIЯ I КУЛЬТУРНЫЯ ДЗЕЯЧЫ БЕЛАРУСI
  1794-1991
  
  Энцыклапедычны даведнiк
  у дзесяцi тамах
  
  Том чацвёрты
  
  Рэпрэсаваныя настаўнiкi
  
  
  
  ПРАДМОВА
  
  У папярэднiх першым, другiм i трэцiм (у двух кнiгах) тамах даведнiка ўжо прыводзiлiся бiяграфii або кароткiя звесткi пра рэпрэсаваных уладамi царскай Расii i савецкай дзяржавы, даваенным польскiм, фашысцкiм i iншымi рэжымамi
  выхавальнiкаў i выхавальнiц дзiцячых дамоў i садоў (Адарыч В.П. , Багушэвiч Л.Д., Вiшнеўская Н. В, Маiсеева М.Р.),
  настаўнiкаў школ (Адзярыха Ц.Я., Александровiч (Тавакальян?) В.П., Альшэўскi К., Афанасьева З.М., Барсук Т., Бляхер (Окунь) Я.М., Варончанка (Ясенькiна, Ясэпкiна) Х.С., Вронская Г.М., Вялiчка П.I., Вяловiч (Журневiч) Л.Я., Гайдукевiч Я.С., Гарбацэвiч I.Я., Генфер С.С., Гершон (Шведзiк) Б.Б., Гiркант (Гiрконт) А.I., Гурло С.С.(? ), Дабравольскi А.М., Дабравольскi В.I., Дабравольскi I.М., Даўкша М.Ф., Жук В.П., Кавальчук М.В., Калiнiн-Каленiк С.А., Кернажыцкая М.М., Конан М.У., Крачкоўская С.К., Крачкоўскi А.М., Кульбак З.Б., Мамчыц I.М., Маракоў Л.Д., Мiхальчык А.С., Мурашка Р.М., Мэтэ К.Ю., Пасюкевiч Т.Ф., Пашковiч I.Ф., Працэнка-Задзярнюк Н.Ф., Рагойша К.I., Рынеўскi А.I., Савiк С.I.(?), Салавей У.А., Сапрыцкая Б.Н., Сахарук Л.П., Сланеўскi I., Смiльтэн К.К., Смiльтэн Л.К., Сухаверх В.В., Сценнiк П., Троiцкая Т.В., Улашчык Н.М., Урбановiч З.М.(?), Цеханоўскi Я., Шкода М.М., Фромберг (Шнэйдар) Б.Р., Шчыгельскi К., Якабсан М.А., Ясiнскi М.М.),
  вучылiшч (Крычанаў С.Н., Салавей I.А., Цюрын В.Н.),
  выкладчыкаў гiмназiй (Паўловiч С.К., Скрабец П., Чатырка М.),
  тэхнiкумаў (Анiхоўскi А. Г., Апацёнак Ф.(Т.) А., Афанасьеў I.I., Баранава (Ляўчэня) М.Е., Бокша Г.I., Дамброўскi У.А., Каленчыц Р.Д., Калiноўскi Д.А., Кенiг А.Ю., Коўшык М.Л., Крачатовiч М.М., Крачкоўскi I.С., Левiн Ш.I., Лябецкi П.Л., Лянкевiч (Лiнкевiч) Ф.Л., Марцiнчык I.М., Мендзялевiч I.Л., Окунь Б.Ш., Рубцоў Б.А., Рыбакоў М.А., Рыдзеўскi А.М., Судзiлоўскi З.Ф., Тачыцкi А.Г.),
  iнстытутаў (Абрамаў Х.В., Альгiнская-Жытлоўская С.Л., Аляхновiч А.I., Анiшчанка В.А., Арановiч (Ходаш) Я.(А).Б.(Д)., Арнольдаў М.А., Аўралёў I.Ф.(?), Аўхiмень Л.Л., Бабчонак I.М., Багдановiч Г. В., Багдановiч I.В., Багушэвiч З.I., Багушэўскi З.I., Барадзёнак А.I., Бародзiч Ц.С., Белавусаў М.С., Белы Л.М., Бжоза (Бжазэ) Ю.Г., Бiльдзюкевiч Л.Л., Бонч-Багданоўскi А.А., Бранштэйн М.Я., Бусловiч П.В., Бушмакоў У.I., Вайцяхоўская Л.Ф., Верамейчык С.З., Гардзей С.Ю., Гелер Э.Р., Гiжыцкi Б.А., Гiмельфарб С.М., Готлiбайтэ Х.I., Гудзiк С.П., Гурвiч Ц.I., Гурло А.В., Густыр Я.Ф.(?), Гуцэвiч А.Ф., Дакутовiч Ф.У., Дардак Ю.С., Дземiдовiч П.П., Дзiманштэйн Ф.А., Дубовiк П.I., Евялёў (Ёвелеў) Б.М., Жураўскi С.К., Заруцкi К.М., Захараў В.В., Захарчанка М.К., Звераў Д.П., Зянковiч (Зяньковiч) А.С., Iода М.В., Iолаб I.Д., Iосем Л.Б., Кабзiст Ц.С., Каверын В.Ц., Каган I.Я., Казакоў Ф.М., Калiнiчэнка М.I., Калiноўскi А.М., Каляда П.I.(?), Карманскi I.А.(?), Качанаў Г.А., Качынскi М.I., Кiвi Э.Я., Клянiцкi В.С., Крэчатовiч М.М., Кузьмiн Д.Ф.(?), Кучынская (Старасценка) А.Ф., Лагуцiн А.I., Ламскi У.I., Левiн М.I.(?), Лiсоўскi М.Я., Лушчыцкi В.В., Ляўчук I.С., Ляўчэня С.С.(?), Май I.П., Макавейскi У.М., Маклакоў Г.Н., Малiноўскi М.В., Малышаў Ф.В., Мальцэр (Мельцэр) А.Н., Маргуноў Н.С., Марцiнкевiч I.I.(?), Масткоў М.М., Мельнiцкi Ф.Д.(?), Мiхееў М.I., Мiхнюк С.П., Млыноўскi А.Ф., Мястоўская Я.А.(?), Мятла А.А., Наркевiч Г.Л., Некляпаеў I.Я., Обухаў (Абухоў) Б.А., Пiкус Э.(М.)I., Пiпота К.М., Поляк (Паляк) А.П., Прохараў А.А., Пруднiкаў П.Р., Пугачоў С.Ф.(?), Пятосiн I.С., Рабiновiч С.(Л)З., Радзiкоўскi С.Я., Радзiн С.А., Радзюк В.Д.(?), Радкевiч С.Ц., Рахоўскi Я.Б.(?), Розiн С.П.(?), Рубiн А.П., Руднiцкi В.Р., Рыдзеўскi М.А., Рымашэўскi З.А., Рынеўскi А.А., Савiцкi I.В.(?), Салей А.Р.(?), Самбук Ф.В.(?), Сандамiрскi Я.Р., Саратаўскi А.I., Свенцiхоўская Г.Н.(?), Святлоў П.А., Селiванаў А.З., Семянчук I.А., Серада С.М., Слонiм С.З., Старадуб П.М., Старынская(Iванова) К.I., Старынскi В.С., Стуканава М.А.(?), Стамбур В.Д., Стэфанава В.Р., Суранаў А.С., Суцiн I.А.(?), Сцепановiч Ф.М., Сянкевiч К.I.(?), Таранава В.П.,Троiцкi I.В., Урубель (Врубель) С.А., Урублеўскi А.В., Харук (Селiванец) В.К., Цiхамiрава З.А., Цуркан Ю.I., Цытовiч С.Г., Чарнецкi I.С., Чудовiч В.У., Чыжэўскi М.М., Шведар В.I.(?), Шнэйдар Я.А., Штаркман А.М., Шумiнскi П.Р.(?), Шустар Ю.А., Шуцкi М.А., Шушкевiч Б.I.(?), Шыманка М.П.(?), Шэваховiч (Рындзiн) В.(М.)Р.(?), Шэйман Х.I., Эльберт Б.Я., Эльтэрмах Х.I., Юркевiч С.С.(?), Юрашкевiч I.I.(?), Янэль К.I.(?), Ярашэвiч I.К.(?) i iнш.),
  унiверсiтэтаў (Бабраўнiцкi У.С., Баброўскi М. К., Багдановiч А. В., Бiндзюк П.М., Бладыка Н.М., Бонч-Асмалоўскi Г. А., Валасевiч М.I., Вiнер У.У., Гараўскi-Гракала А.I., Герман А.Г., Дзёмiн П.Ф., Друскоўскi А.Г., Жылiнскi I.С., Зубрыцкi П.М., Каганаў I.З., Колпiкаў М.В., Кугель Р.Е., Лiхач Ф.Р., Марозаў С.Ф., Маслакавец Г.Г., Нападоўскi I.П., Панкевiч П.Я., Пашковiч М.Ф., Пшанiчны I.Т., Шарамецеўскi (Шарамецьеўскi) А.А., Шкода А.А., Шут I.I., Шынкевiч А.Ц., Югаў М.С. i iнш.),
  акадэмiяў (Аксельрод В.С., Аляксееў Я.К., Антонаў I.П., Анцыповiч А.М., Архiпаў М.I., Астроўскi А.А., Байер М.М., Башкевiч А.Н., Берзiн А.I., Бузук (Бузюк) М.I., Вашчавоз П.А., Гарбачоў С.П., Горскi В.Л., Грачанiк А.I., Дрозд I.М., Жук У.А., Iгнатаў-Гвоздзiкаў К.Д., Каржанеўскi С.К., Кiсялёў Б.А., Кудзi Я.I., Кукша А.Ф., Курынны Ф.К., Леберэхт К.К., Малякоў Л.I., Марэк I.С., Мiнаеў Р.К., Мяцельскi В.У., Мячынскi Я.С., Петэрсан К.П., Плятнер Ф.Я., Пудаў В.С., Рэга (Рэго) Г.Р., Рэнард К.Г., Саноцкi Б.А., Хмялеўскi М.Ц., Худзякоў I.М., Шашко I.С., Шлiпенбах А.П., Шутаў Ф.С.),
  кансерваторыяў (Аляс Р.I., Гуральнiк I.М., Славачэўскi М.С.),
  iншых навучальных устаноў (Адзярыха М.Я., Блажэвiч I.А., Брыт М.I., Гаранскi К.П., Герцык I.Я., Гурло М.С., Карказовiч У.В., Кармiн М.С., Крэсцьянаў Г.П., Крэсцьянаў Ю.П., Лапо Л.Д., Львовiч Д.А., Мiнкiна М.В., Парфёнаў М.К.(?), Пiкулiк (Бакшэвiч) А.С., Пятровiч В.М., Ракуцька Я., Рулiнскi М.М.(?), Ставiцкая I.А., Тавакальян А.А., Такарык I.П., Тарасенка А.С.(?), Трушынскi Ф.С., Уладзiмiраў У.К., Фiшман А.I., Харкевiч А.К., Цеплiц Б.I., Шапiра А.Н., Шапiра Г.К., Шэрман А.Р., Якачук I.Я., Якубовiч М.А., Янушкевiч I.В., Ясялевiч Г.С.).
  Зразумела, педагагiчнай працай займалiся i шмат хто з
  археолагаў (Дубiнскi С.А., Каваленя А.Д., Ляўданскi А.М.),
  батанiкаў (Адамаў У., Горскi С.Б., Мельнiк С.П.),
  бiёлагаў (Агол I. I., Вечар А. С., Ганчарык М.М., Гiнтаўт Ф.В., Дарожкiн М.А., Чарненкаў А.I.),
  вучоных-аграрнiкаў (Журык С.I., Кiслякоў I.А, Пратасеня Р.I., Савельеў А.Ц., Серада Я.М., Скандракоў С.В.),
  географаў (Дражвецкi Д.В., Малееў Я.I., Смолiч А.А.),
  геолагаў (Булыга С.М.(?), Гарэцкi Г.I, Грамыка М., Дамейка I.I., Крукоўскi А.I.),
  гiсторыкаў (Акiншэвiч Л.А., Амусiн I.Д., Анацэвiч I., Беняшэвiч У. М., Будкевiч Б., Бурдзейка А.В., Вернiкоўскi Я. Н., Вiткоўскi I. А., Гесэн У. Ю., Гольдберг Ш.М., Горын П.В., Данiловiч I.М., Даўгяла Д.I., Доўнар-Запольскi М.В., Дружчыц В.Д., Забела Т.I., Здановiч А., Зюзькоў А.I., Iгнатоўскi У.М., Казлоў Ф.П., Кернажыцкi К.I., Кiржнiц А.Д., Корзан Т.С., Лiбман Г., Лябовiч М.Ф., Майзель Ю.Н., Матулайцiс К.С., Матулайцiс С.Ю., Мiцкевiч Ю.А., Мялешка М.В., Мялешка С.М., Пiчэта У.I., Поташ М.А., Рыўлiн Е.I., Савiч А.А., Сербента В.А., Скардзiс (Скарджус) В.I., Слабадзецкi А.Л., Троська (Дудзюк) I.(Я.)К., Турбовiч Д.Р., Улашчык М.М., Фрыдлянд Р.С., Шлосберг Я.П., Шчарбакоў В.К., Якубчык С.М.),
  глебазнаўцаў (Афанасьеў Я. М., Магарам Э.Е., Тачыцкi I.Г.),
  дырыжораў (Тэраўскi У.В., Шырма Р.Р.),
  журналiстаў (Кардаш Ф., Пашковiч I.Ф.),
  краязнаўцаў (Азбукiн М., Багародскi М. М., Васiлеўскi Д. М., Дземiдовiч П.П., Казак А.З., Немцаў (Нямцоў) А.Г., Рак Р.П.),
  лiтаратараў (ад таленавiтага паэта i смелага, адчайнага чалавека - прылюдна жартаваў над I. Сталiным! - Мiколы Гваздова, якi знiк у ГУЛАГу ў 20 гадоў i паспеў надрукаваць толькi некалькi вершаў, да Антона Адамовiча, якi пражыў доўгае, але незвычайнае, рызыкоўнае, спрэчнае i захапляльнае жыццё): Аляхновiч М., Астапенка З., Бабарэка А. А., Багун М., Бiрала З. Я., Бiтэль П. I., Бранштэйн Я. А., Бяганская Я.I, Гаварушка Я.М., Гараўскi В., Гарэцкi М.I., Гаўрук Ю., Гранiт П., Грахоўскi С.I., Грыневiч К.Л., Грышкевiч Ф., Гурло А., Гурыновiч А., Дабулявiчус А., Дарожны С.М, Даўгапольскi Ц.Л., Дварчанiн I.С., Дубоўка У.М., Дудзiцкi У., Дунец Х.М. (?), Ермаловiч Я., Жылка У.А., Жыхар А., Зайцаў В.К., Зарэцкi М., Змагар А., Iльяшэвiч Х., Iмшэнiк Х.П., Кавыль М., Калубовiч А.Т., Кандраценя У.I., Каспяровiч М.I., Колас Я., Крывiчанiн Л., Крэнь П.А., Кульбак М.С., Куляшоў Ф.I., Кунiцкi С.Ф., Курдзiн Д.I., Левiн С.В., Лiхадзiеўскi С.I., Лобiк Л.С., Ляпiч Р.Ф., Майзель Л.Е., Мазуркевiч Я.(I.).I., Маракоў В. Д., Маслоўская В.I., Машынская-Гельтман Я.У., Мiкулiч Б.М., Мiцкевiч А., Мрый А., Мурзо С., Нёманскi Я., Нiкановiч М., Новiк-Пяюн С., Пальчэўскi А., Паўлюкявiчус Б., Петрашкевiч А., Пiгулеўскi У.В., Платнер I., Плуг А., Пруднiкаў А., Пруднiкаў П.I., Пушча Я., Сакол П., Сваяк Я., Сергiевiч Ю.I., Сiўко У., Случанiн Л., Сташэўскi В.П., Струмень В., Сукала I.П., Супрун В.Р., Сяднёў М., Сядура У.I., Тумiловiч Я., Фамiн С.У., Хадыка У.М., Хацкевiч Р.М., Ходзька А., Ходзька Д.Ц., Хурсiк С.А., Церах (Церахаў) А.А., Чаржынскi У.В., Чарнушэвiч Н.Т., Чарнышэвiч А.Д., Шалай М.К., Шастакоў П.П., Шашалевiч В.А., Шлюбскi А.А., Шукайла П., Шушкевiч С.П.),
  лiтаратуразнаўцаў (Замоцiн I.I., Пiятуховiч М.М., Прашковiч М.I., Ржэўскi Б.),
  мастакоў (Мiнiн Я.С., Паўловiч Э.Б.Ф.),
  мастацтвазнаўцаў (Баравiкоў У., Даркевiч П.Я., Шчакацiхiн М.М., Ус А.А.),
  матэматыкаў (Багданаў Ю.С., Бурстын Ц. Л., Дамброўскi Ч.Ч., Данiлевiч А.А., Дыдырка У.К., Кiт Б.У., Круталевiч А.),
  медыкаў (Багдановiч М.А., Жораў I.С., Каравайчык П.Г., Манасзон Х.I., Марцiнчык М.М., Сапiр I.Д., Трамповiч П.В.),
  мемуарыстаў (Анiшчык А. С., Арамовiч I.М., Багдановiч А. Я., Багдановiч Я. А., Грыц З.А., Катковiч А., Мядзёлка П.В., Стацкевiч Ф.I.),
  мовазнаўцаў (Адзiнец А., Багдановiч А. В., Байкоў М. Я., Бараноўская Г.П., Бузук П. А., Бялькевiч Я., Воўк-Левановiч I. В., Гансяроўскi В., Дурнаво М.М., Змачынскi А.Ф., Iльiнскi Р.А., Мацюкевiч I.I., Некрашэвiч С.М., Станкевiч Я., Сушынскi Я.Ф., Цвяткоў Л.М., Шатэрнiк М.В., Эпiмах-Шыпiла Б.I., Юргелевiч П.Я.),
  музыкантаў (Клiмовiч В., Марцiнкевiч К.В., Орда Н.),
  публiцыстаў (Баханчык А., Гадыцкi-Цвiрка К.М., Доўбiк А., Кавалiк С.П., Леўшчанка Л.I., Парэчын Р.Я., Самойла У.I., Якшэвiч (Якшэвiчус) А.I.),
  святароў (Абрантовiч, Ф., Адважны В., Баброўскi М. К., Белагаловы (Белагалоў) I.(Я.) М., Бобiч I., Будзька Ф. К., Вернiкоўскi А. Л., Гадлеўскi В., Гайлевiч Я., Глякоўскi С., Дашута Я.Д., Жаўняровiч I., Кашыра Ю.Ф., Коўш А., Лазiнскi С., Магнушэўскi В., Мелхiседэк (Паеўскi М.Л.), Неманцэвiч А., Падзява Т., Пачопка Б.А., Пянткоўскi В., Слосканс Б., Талочка У., Хвецька Л., Цiкота А.Ф., Шутовiч В.), царкоўных, рэлiгiйных дзеячаў (Багдановiч В. В., Дварэцкi М., Цвячкоўскi А.С.),
  супрацоўнiкаў наркамата асветы (Бакшэвiч В.I.(?), Ерафееў Г.Ф., Мамчыц М.М., Чорная С.А.),
  тэатральных дзеячаў (Гурскi М.А., Камаржынскi Я.Ф., Красiнскi М.Ф., Рафальскi М.Ф., Фальскi У.),
  фалькларыстаў (Грыневiч А.А., Сахараў С.П.),
  фiзiкаў (Мiцкевiч А.Ю., Пiвавараў У.I., Тамiльчык М.Л., Урублеўскi З.Ф., Успенскi Я.К.),
  фiлолагаў (Кавалеўскi В.(Ю).М., Кулакоўскi Ф., Мардвiлка А.П.),
  фiлосафаў (Аксельрод Л. I., Выдра Р. М., Вальфсон С.Я.),
  хiмiкаў (Арцёменка Г.М.(?), Емяльянаў Н.П., Змачынскi Э.В., Iванiшчанка М.А., Казлоў М.С., Лiтвiненка Я.Л., Нiкiфараў В.К., Рунцо А.П., Струнiн (Белапольскi) А.А.(?), Шпенцэр Б.М.),
  эканамiстаў (Гольман М.Б., Гурвiч I.А., Домбаль Т.Ф., Доўнар I.С., Загарэльскi С.Д., Крачкоўскi К.С., Лойка М.Ф., Маргелаў С.П., Матусевiч М.Р., Равун I.I., Скаблоў Ф.А., Ястржэмбскi Я.Ф.),
  дзяржаўных, грамадскiх, палiтычных, ваенных дзеячаў i публiцыстаў (Абрамчук М.П., Акiнчыц Ф., Акулiк М.А., Анiсаў М.В., Антанiкоўскi А.М., Антановiч В.I., Анташэўскi А.Ф., Арэхва М.С., Асiпчук С.К., Астроўскi М.А., Астроўскi Р. К., Бадунова П., Балiцкi А. В., Бандарчык Х.А., Баран С., Бохан С.I., Вайнiловiч В.М., Вайнштэйн А.I., Валынец Ф.I, Васiлевiч Я. I., Верамей-Пабядзiнскi М. С., Вiр В., Воран-Куркоўскi I.I., Гаўрылiк Я.Е., Гельтман С.Л., Глiнскi К.В., Дасюкевiч А., Дзьякаў А.I., Дзямiдаў М.I., Душэўскi К.С., Дыла Я., Дэмбiнскi Г. (?), Езавiтаў К., Ерафееў Г.Ф., Ермакоў I.Ф., Жук-Грышкевiч В.А., Залескi В.Д., Захарка В.I., Iваноўскi В.Л., Калiноўскi У.С., Кандыбовiч С.С., Канчар Я.С., Каплан А.М., Каранеўскi Я.П., Кахановiч М.С., Кiпель Я.Я., Клiмовiч А.Ю., Клiшэвiч У.С., Кнорын В.Г., Корчык П., Краскоўскi I.I., Краўцоў М., Ксяневiч У.Ф., Кучынскi А.С., Лазарэвiч У.С., Ластоўскi В.Ю., Лаўскi В.Я., Лепяшынскi П.М., Лёсiк Я.Ю., Лiстапад Ю.(Г.).I., Лукашык В., Луцкевiч А.I., Луцкевiч Л.А., Любiч-Маеўскi С.А., Мазур I.М., Манцэвiч Ф.Д., Мароз М.I., Навадворская В.I., Неканда-Трэпка А.С., Нiкан М.А., Паланевiч Г., Поляк (Паляк) I.П., Рагуля В.Ц., Рак-Мiхайлоўскi С.А., Раманчук С., Рандарэвiч П., Родзевiч Ч.I., Саевiч П.В., Саланевiч Л.М., Серафiмаў В.С., Сокал-Кутылоўскi А.А., Сташэўскi А.В., Сурта I.З., Сянкевiч А.А., Тарашкевiч Б.А., Фрумкiна М., Цвiкевiч А.I., Чабатарэвiч В., Чарнецкi М.А., Чарнушэвiч Д.С., Шантыр Ф.Г., Шнаркевiч Я.К., Шукевiч-Траццякоў Р.К., Шукелойць А.А., Шыла М., Южык Я.А. i iнш.),
  дзеячаў рэвалюцыйнага (Бабiнскi С.Я., Багушэўскi С., Будзiнскi С. Я., Гарбуз С.К., Мартынаў А.С., Татарын С.Л., Усцiновiч А.Х.),
  нацыянальна-вызваленчага (Бараноўскi А.Ю., Бурсевiч М. Т., Мялешка П.В., Мятла П.В., Харужая В.З.) рухаў i
  антысавецкага падполля (Кiсель У.А., Раманчук I., Салавей У.), а таксама адвакат Петрусевiч К.А.,
  вучоны ў галiне мелiярацыi i гiдралогii Дубах А.Д., вучоны ў галiне тэхнiчнай кiбернетыкi i iнфарматыкi Раковiч А.Г., геадэзiст Дземiдовiч А.П., лётчык Акашаў (Акiшаў) К.В., метэаролаг Маркс М.В, музейны работнiк Харламповiч П.В., перакладчык Бабурын У.I., прыродазнаўца Дыбоўскi Б.Я., рэдактар Багдановiч Г. В., фотамастак Дашкевiч Л.У., электратэхнiк Каўцэвiч М.Д., этнограф Пецюкевiч М.Я., юрыст Гуткоўскi М.М. i iнш.
   У 4-м томе даведнiка прыводзяцца ў асноўным бiяграфii настаўнiкаў пачатковых, няпоўных сярэднiх (сямiгодак i дзевяцiгодак), сярэднiх школ, гiмназiй, вучылiшч i тэхнiкумаў.
  З больш чым за ТРЫ ТЫСЯЧЫ вядомых аўтару рэпрэсаваных настаўнiкаў школ i вучылiшч (кожны дзявяты-дзясяты - арыштаваны ў Мiнску) у 1920-50-я г. i рэабiлiтаваных (у асноўным у канцы 1950-х г., пачатку-сярэдзiне 1960-х г., а таксама ў канцы 1980-х г. i пачатку-сярэдзiне 1990-х г.) бальшавiкi расстралялi больш за 700 (амаль кожнага чацвёртага). Прыгаворы выконвалiся у Аршанскай, Барысаўскай, Бабруйскай, Вiцебскай, Гомельскай, Магiлёўскай, Мазырскай, Мiнскай (асноўная частка), Слуцкай, Чэрвенскай турмах. Таксама расстрэльвалi i ў канцлагерах.
  
  Расклад па нацыянальнасцях рэпрэсаваных (малюнак 1):
  Беларусы - 66%
  Палякi - 17%
  Яўрэяў - 6%
  Рускiх - 5%
  Украiнцы - 2%
  Латышы - 2%
  Iншыя (лiтоўцы, эстонцы, немцы, татары) - 2%.
  
  З больш чым за 3000 рэпрэсаваных настаўнiкаў вышэйшую адукацыю мелi каля 900 чалавек (ледзь не трэць), незакончаную вышэйшую - 300 (кожны дзесяты), сярэднюю-спецыяльную (як правiла, яна давалася пасля заканчэння тэхнiкума) або незакончаную сярэднюю-спецыяльную - каля 400 (прыблiзна кожны восьмы), сярэднюю - каля 1000 (трэць), незакончаную сярэднюю (сямiгодку) - 300 (кожны дзясяты). У вёсках былi настаўнiкi i з пачатковай адукацыяй (150 чалавек або 5%).
  Як бачым, большасць настаўнiкаў (85%) мела, як мiнiмум сярэднюю адукацыю, гэта значыць, што па тым часе былi людзьмi вельмi адукаванымi.
  I яшчэ некалькi лiчбаў.
  У 1927-28 г. (перад першай хваляй рэпрэсiяў у 1929-30) у Беларусi дзейнiчала амаль 5000 школ у якiх працавала прыблiзна 10000 настаўнiкаў (у сярэднiм два настаўнiка на школу) на кожнага з каторых прыходзiлася каля 50 вучняў (!).
  У 4 вышэйшых навуковых установах БССР працавалi 504 выкладчыка, у 6 рабфаках - 120, у 30 тэхнiкумах - 566, у 34 прафшколах - 408, у 13 фабрычна-завадскiх школах - 157, у 8 вучэбна-практычных майстэрнях - 45. Усяго 1800 выкладчыкаў.
  З амаль 12000 педагогаў рэпрэсаваны кожны трэцi. Глядзiм дакумент.
  
  СЕКРЕТАРЮ ЦК КП(б)Б
  
  СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
  Всего учителей начальных,
  неполных средних и
  средних школ в г. Минске - 1057 чел.
  Из них:
  коммунистов - 25,
  комсомольцев - 57.
  
  СПРАВКА
  
  О засоренности преподавательского состава средних,
  неполных средних и начальных школ г. Минска.
  
  1. Жены, сыновья и дочери репрессированных - 45 чел.
  2. Закордонники (преимущественно прибывшие в СССР после 1917 г.) - 84 чел.
  3. Исключенные из КП(б)Б - 36 чел.
  4. Члены антисоветских политических партий (эсеры, бундовцы) - 5 чел.
  5. Бывшие офицеры царской и белой армий - 8 чел.
  6. Сыновья и дочери крупных чиновников (генералов, жандармских офицеров, помещиков и прочее) - 23 чел.
  7. Сыновья и дочери служителей религиозного культа - 29 чел.
  8. Сыновья и дочери крупных торговцев и высланных кулаков - 12 чел.
  9. Кроме того, учителей, ведущих активную антисоветскую агитацию - 24 чел.
  Всего проходит по нашим материалам - 266 чел., что составляет - 26% к общему числу учителей.
  
  Начальник 6 отделения 4 отдела УГБ НКВД БССР
  Младший лейтенант госбезопасности Быховский (подпись).
  
  3 марта 1938.
  
  Энкавэдыст Быхоўскi па мiнушцы садыст i iншыя не менш адказныя таварышы падлiчылi, што неабходна рэпрэсаваць кожнага чацвёртага настаўнiка, а рэпрэсавалi кожнага трэцяга - перавыканалi план! Нiхто не хацеў рызыкаваць! Думалi, чым больш схопяць 'ворагаў народа' тым лепш. Яны не ведалi, што неўзабаве крывавы правадыр аддасць каманду хапаць i iх - сведкаў i выканаўцаў. Крывавы правадыр паспрабуе змыць крывавыя сляды. I гэта ў яго амаль атрымаецца.
  
  
  
  
  
  
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"