Аѓтар: Кожны чалавек у сваiм жыццi шукае розныя сэнсы. Навошта жывеш? Дзеля чаго? Куды iдзешь? I што застанецца пасля цябе? Сэнсы, сэнсы, сэнсы... колькi iх навокал? Цi звяртаѓ ты увагу на тое, чым напаѓняеш сваю душу, асобу? Куды бяжыць твой час? Хто зараз ты без тэлефона ды сацыяльных сетак? Без брэндаѓ, ды кола грамадскага спажывання? Калi зняць з цябе усе абгорткi ды грамадскiя маскi, якой прадстане перед табой твая iснасць? I хутчэй за ѓсё, яна не спадабаецца нi табе, нi акаляючым цябе людзям. Вялiкая праца есць распакоѓка сябе праѓдзiвага, напаѓненне свайго духа тым, што абудзiць яго i будзе акрыляць.
Дзея 1.
Сустрэча Гiсторыi ды Сучаснасцi
Сучаснасць прадстаѓляе маладая мацi, якая выходзьць з метро, спяшаючыся з сынам на Плошчы Перамогi. Вiдавочна, спяшаюцца ѓ дзiцячы садок.
Гiсторыю прадстаѓляе бабулька-ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, з ордэнамi ды медалямi, якiя бачны з-за павязанай на шыi хусткi.
Аѓтар:
Выйшла Сучаснасць з вагона метро,
Уздыхнула, ды худка пабегла на ѓсходы,
Малюючы крокi, нiбыта пяром,
У спешцы тут бегла багата народа.
Гiсторыя сцiпла сядзела на ѓсходах,
Чакала, што хтосцi заѓважыць яе,
Але прабягала немала народа,
З вачамi без сэнсу, нiбы ѓ сне.
Хлапчук Янка: Мама, а чаму голас у метро казаѓ пра Перамогу. Цi то я не так пачуѓ? Можа голас казаѓ "пер"я многа"? але ж тут няма пер"я зусiм, толькi вулiца, бабулька з медалямi, шмат машын ды нейкi незразумелы надпiс з зоркаю.
Мацi (яна ж Сучаснасць): Янка, не пытай глупстваѓ, лепш паспяшайся, бо мы спазнiмся у садок!
Аѓтар: Янка пакрыѓджана апусцiѓ галаву, i паспяшаѓся за мацi, Але яго спынiла бабулька.
Бабулька (Гiсторыя): Вазьмi, Янка, цукерачак. Я ѓ тваiм узросце марыла аб цукерках....
Аѓтар: Янка сунуѓ яе ѓ кiшэню, унутры ѓсё кiпела... Сучаснасць заѓжды спяшаецца. Ёй няма калi падняць вочы i ѓбачыць акаляючую прыгажосць, заѓважыць змяненнi ѓ прыродзе, цi будынках. Здаецца, калi сучаснага чалавека нават перанесцi ѓ часе або прасторы, то першае, што ён прыкмецiць - адсутнасць iнтэрнэту, а потым ѓсё iншае...
Дзея 2
Парасткi
Аѓтар: Янка вельмi любiѓ дзiцячы садок. Выхавальнiца Вольга Сяргееѓна была вельмi добрая i ветлiвая. А яшчэ яна заѓжды распавядала што-небудзь цiкавае дзецям. То пра космас, то пра транспарт, то про розныя мiфы, пра культуру розных краiн, пра жывёл, якiя насяляюць кантыненты, моры i акiяны, нават Антарктыду.
Вольга Сяргееѓна: Янка, ты сягоння вельмi загадкавы, напэѓна, ты мне паведамiш цiкавую гiсторыю свайго падарожжа у сад?
Аѓтар: Янка крыху збянтэжыѓся i спужана зiрнуѓ на мацi, якая спешна аглядала яго шафку ды наводзiла парадак. Цi не скажа яна зноѓ, што гэта глупства ды марнаванне часу? Але ж яна паспрабавала схаваць нязручнае маѓчанне.
Мацi: Янка той яшчэ фантазёр.
Вольга Сяргееѓна: Так, ён добра малюе ды будуе з канструктара лега такiя цiкавыя рэчы, караблi, iстот, мэблю ды iншае...
Мацi: Вось толькi i робiць, што малюе...
Вольга Сяргееѓна: Яшчэ яму цiкава гiсторыя, геаграфiя, нават паходжанне слоѓ i гэта дзiѓна!
Мацi(з усмешкай): Вось i мяне сёння ён здзiвiѓ пер"ямi на Плошчы Перамогi.
Вольга Сяргееѓна: Якiмi пер"ямi?
Мацi: А гэта вы ѓ яго спытайцеся. Яго фантазii да дабра не давядуць. Я яму кажу, што трэба марыць аб чымсцi прадметным, што можна памацаць, альбо патрымаць у руках, а ён пра космас ды iншыя краiны.
Янка: Я не зразумеѓ, што я пачуѓ. Што за такое слова гучала - Перамога, цi пер"я многа. Таму i спытаѓ, што гэта.
Мацi: Янка, я спяшаюся на працу. Мне няма калi шукаць у iнтэрнэце, што за слова гэта i распавядаць табе.
Янка: Табе заѓжды няма часу. Ты на працы, а калi не на працы, то ѓ iнстаграме, альбо цiктоку, там столькi цiкавага для цябе. Ты усмiхаешся там. А калi падыходжу я, ты становiшся сур"ёзнай.
Мацi: У цябе ёсць свой тэлефон, ты можаш глядзець на iм ѓсё, што хочаш.
Янка: Я не хачу глядзець у экран. Няѓжо ты не разумееш, што я хачу пагутарыць зтабою, ды з татам, а не з тэлефонам...
Аѓтар: Далей Янка забег у пакой, дзе была группа яго ѓзросту, i схаваѓся пад стол.
Мацi(роспачна): Зусiм ён некiруемы стаѓ, што ж будзе далей?...
Вольга Сяргееѓна: Здаецца, ён хоча вашай увагi...
Мацi: Ды дзе ѓзяць час на гэта? Я ж з працы на працу...
Вольга Сяргееѓна: Дзецi растуць хутка. I тое, што вы ѓкладзеце ѓ яго выхаванне, прарасце вельмi хутка ѓ плён. Як ён можа ведаць, што такое Перамога, калi не ведаюць бацькi. Прабачце, але ж я не магла не сказаць гэтага. Мяне чакаюць дзецi. Вечарам будзе бацькоѓскi сход, калi вы жадаеце, мы можам узняць гэтае пытанне там. Паспрабую папрасiць парады ѓ псiхолага.
Аѓтар: Мацi стала крыху сорамна за яе недасведчанасць у гэтай тэме, i яна цiха выйшла з сада. Шлях да працы быѓ не такi спешны, у вушах не было навушнiкаѓ, i тэлефон ляжаѓ у кiшэньцы сумкi. Сучасную мацi адалявалi думкi...
Дзея 3
Чытаем пра вайну
Аѓтар: Вольга Сяргееѓна па звычцы пракантралявала, як дзецi пачысцiлi зубы, запiсала ѓсiх прысутнiчаючых у журнал, праверыла тэмпературу памяшканняѓ, дапамагла дзяжурным палiць кветкi i сервiраваць стол да сняданку. А затым яна пачала ставiць розныя кнiгi на выставачную палiцу, з якой дзецi бралi iх i разглядалi, спрабавалi чытаць лiтары, але больш дзiвiлiся на малюнкi. Янка прачытаѓ надпiс "Чытаем дзецям пра вайну".
Янка: А вы нам раскажаце пра вайну? Я ведаю, што па-суседству з нашай Беларуссю iдуць розныя ваенныя дзеяннi. Мы будзем гаварыць пра гэта?
Вольга Сяргееѓна: Не, Янка, пра сучасныя войны ты паслухаеш у навiнах. А мы будзем размаѓляць пра Вялiкую Айчынную Вайну. I не толькi сёння. Цэлы тыдзень. Мяне спалохала тое, што ты не ведаеш, што такое Перамога. Напэѓна, не ведаюць i астатнiя. А магчыма, нават вашы бацькi.
Аѓтар: Дзецi не выказалi задавальнення агучанай тэмай. Гэта ж не гульнi ѓ тэлефоне, i нават не новы пiсталет, цi слайм. Чытаць кнiгi. Шмат хто нават спрабаваѓ сказаць "нехачу", але Вольга Сяргееѓна мела падыход да дзяцей.
Вольга Сяргееѓна: Якая станцыя метро знаходзiцца побач з нашым садам?
Дзецi: Плошча Перамогi.
Вольга Сяргееѓна: А што значыць слова Перамога?
Аѓтар: Дзецi маѓчалi. Яны не ведалi тлумачэння гэтага слова, iм нiхто пра гэта не казаѓ, а яны i не пыталiся. Такi стан псiхолагi называюць "вывучаная бездапаможнасць", калi чалавек доѓгi час не атрымлiвае ад значных дарослых адказаѓ на розныя пытаннi, якiя iм цiкавы, а потым перастае наогул задаваць пытаннi.
Вольга Сяргееѓна: Я вам сягоння адказваць не буду на гэтае пытанне. I заѓтра. Думаю, вы самi мне потым адкажаце на яго. А зараз я вам паведамлю пра aпaвядaнне "Дoм пpы дapoзe" Янкi Маѓра (1945). Унас таксама ёсць Янка! Аѓтар: Янка пачырванеѓ, але быѓ задаволены, што на яго звярнулi ѓвагу. А выхавацельнiца пачала расказ пра хлoпчыка Baciлька, якi paзaм з мaцi aпынyѓcя нa пpaцoѓнaй кaтapзe ѓ мяcцoвaгa пpycкaгa бaѓэpa. Cтapэйшыя з cям'i бaѓэpa i мaлы Maкc aднociлiся дa Baciлькa, як дa pэчы, цaцкi. Пpынiжэннe i здзeк пaнaвaлi пaкyль нe пaчaлo нaблiжaццa caвeцкae вoйcкa. Hi мaцi Baciлькa, Apынa, нi нacтaѓнiцa, якaя тaкcaмa aпынyлacя paзaм з iмi, нe пoмcцяць зa здзeкi i кpыѓды cвaiм гacпaдapaм. Калi Вольга Сяргееѓна скончыла расказ, павiсла цiшыня. Якую потым парушыѓ гук ёрзання, гэта дзяжурныя зразумелi, што прынеслi абед, але не прыкмецiлi, як хутка прабег час. Вечарам Вольга Сяргееѓна зняла кароткiя вiдэа аб меркаваннi дзяцей ад пачутага апавядання. Дзецям яна задала адно пытанне: Што адчуваѓ Васiлек, калi знаходзiѓся у палоне нямецкага хлопчыка... Кожны адказаѓ сам, што ж такое перамога.
На бацькоѓскiм сходзе Вольга Сяргееѓна паказала зусiм кароткае вiдэа на 7 хвiлiн. Бацькi пачулi адказы дзяцей. Ёсць пагаворка "Вуснамi немаѓля глаголiць iсцiна"...
Наступным ранкам Вольга Сяргееѓна сама спяшалася з Плошчы Перамогi на працу. Яе дагнаѓ Васька, якi нёс кнiгу Янкi Маѓра "3aпicкa".
Васiлёк: Добрай ранiцы. Мой тата ѓзяѓ у бiблiятэцы кнiгу. I папрасiѓ яе прачытаць. Ён у дзяцiнстве яе чытаѓ. Жадае абмяняцца меркаваннем са мною.
Аѓтар: Вольга Сяргееѓна была здзiѓлена, але паабяцала пачытаць дзецям. Гiсторыя 13-гадовага пiянера Aлёшы Пaтaпчыкa натхнiла дзяцей на маляванне. Кожны уявiѓ яго па-свойму. Але ѓсе малюнкi аб"яднала чырвоная зорачка.
Дзея 4
Вуснамi немаѓля глаголiць iсцiна
Аѓтар: Прайшло некалькi дзён, надыйшоѓ выхадны дзень. Янка па звычцы ѓ вольны час глядзеѓ тэлевiзар. Мультфiльм яму было сумна глядзець, таму яго ѓвагу захапiла перадача пра жывёл.
Мацi: Янка, ты не жадаеш прайсцiся у Макдональдс? Нешта ты сёння сумны.
Янка: Добра. Але я не ведаю, што там рабiць акрамя ежы.
Мацi: Там добра кормяць. Памятаешь, у мiнулы раз мы купiлi вельмi смачныя бургеры.
Янка: Так, але ж не ежай адной жыве чалавек.
Мацi: Адкуль такiя сумныя думкi ѓ такой маленькай галаве?
Янка(вельмi цiха): Ну хоць у чыёй-нiбудзь галаве павiнны ж быць думкi аб нечым, акрамя ежы...
Аѓтар: Уся сям"я выйшла на вулiцу. Штам людзей накiроѓвалiся у напрамку вакзалу. Шматлiкiя забаѓляльныя цэнтры прыцягвалi ѓвагу малых i дарослых. На Плошчы Перамогi стаяла ганаровая варта. Янка зацiкавiѓся i вырашыѓ падыйсцi блiжэй. Людзi ускладалi кветкi, нехта вельмi сур"ёзны нешта казаѓ аб ветеранах. Янка ѓбачыѓ тую бабулю, якая яго частавала цукеркамi. Яе ганарова запрасiлi на маленькую сцэну. I яна пачала свой расказ...
Ветэран: Зараз вам вельмi цяжка щявiць, што некалi даѓно тут былi варожыя танкi, што людзей хапалi i вывозiлi з Беларусi, што вораг нават у планах не меѓ намера заставiць нашу нацыю у жывых, а толькi як прыслугу, цi жывел. Нечалавечыя умовы i адносiны, незвычаёная жорсткасць i абыякавасць да чалавечага лёсу, адчуванняѓ... Зараз iншы час. Навокал прыгожыя краявiды, будынкi, спакойнае жыццё, забавы ды гульнi. У мяне не ыло такога дзяцiнства, жыцця, пакуль я са сваiмi братамi не стала на абарону айчыны. Калi пачалася Вялiкая Айчыная Вайна, мне было ѓсяго 16 гадоѓ. Адзiнае, што я магла рабiць, гэта перавязваць раны. Але я была рада i гэтаму. Таму мой пасыл каб вы ганарылiся тым, што было на нашай зямлi i цанiлi тое, што маеце.
Аѓтар: Мацi схапiла Янку за руку.
Мацi: Я думала, ты згубiѓся. I што табе тут цiкавага? Звычайны помнiк, звычайныя люзi. Няма iм чаго рабiць, толькi сходкi арганiзоѓваць.
Аѓтар: Далей сям"я пайшла у гандлёвы цэнтр. Выстаяѓшы даѓжэзную чэргу, нарэшце ѓсе селi за стол. Янка сумаваѓ. Ён не вельмi зацеѓ есцi, тым больш булку, якака зроблена з хiмiчных рэчаѓ. Ён бачыѓ у вiдэа. Але ѓсе гэта любяць, таму яму нiчога не заставалася, як упадобiцца да iншых.
Янка: Мама, я хачу дранiкаѓ.
Аѓтар: Мацi нават папярхнулася ад нечаканасцi.
Мацi: Сыначка, хiба ж ты галодны? Я ж купiла табе тры бургеры. Няѓжо мала?
Янка: Не, ты не разумееш, я хачу дранiкаѓ, таму што яны з бульбы.нашай бульбы, родненькай...
Аѓтар: Мацi пачала нешта няѓпэѓнена казаць пр тое, як стамiлася, што ѓ яе няма часу. Янка ѓсё разумеѓ. Кiваѓ галавой, маѓчаѓ. Пасядзелкi скончылiся. Яны выйшлi зноѓ да плошчы. Там, сярод шэрага колеру мрамару выдзялялася группа дзяцей.
Янка: Мама, а што яны робяць?
Мацi: Я не ведаю, спытай у таты.
Тата: Гэта ганаровая варта.
Янка: Варта што значыць?
Тата: Гэта калi хтосцi штосцi вартуе.
Янка: Каб не ѓкралi? Няѓжо хтосцi здолее?
Тата(з усмешкай): Не. Гэта воiнскае падраздзяленне цi група асоб, выстраеныя для аддання пашаны у гонар каму‑небудзь. Гэта помнiк Перамогi.
Янка: А чаму яго вартуюць дзецi? Я таксама хачу!
Аѓтар: Тата ѓзяѓ Янку за руку i накiраваѓся да дзяцей, якiя ганарова стаялi на плошчы. Хлопчык вельмi доѓга аб нечым iх выпытваѓ. Нават бацькi слухалi. У гэты дзень сям"я вярталася дадому трымаючыся за рукi, гледзячы па баках i на зоркi. I прыкмецiла, што усе спяшаюцца, усе глядзяць у кэран, мала хто ѓ вочы iншым людзям. На станцыi метро iм сустрэлася бабулька-ветэран. Янка з павагай прапусцiѓ яе у дзверы. А яна у падзяку шмат чаго паведала яму, пакуль ехала да сваёй станцыi. Бацькi не чапалi Янку, яны нават праехалi колькi станцый метро, каб даслухаць, бо няветлiва перабiваць. Так адбылася сустрэча гiсторыi i сучаснасцi. А вечарам сям"я ела дранiкi ды разглядвала альбом дзеда, якi цудам тата не выкiнуѓ разам з iншымi рэчамi. Мацi знайшла у iнтэрнэце сайт, па якiм можна знайсцi, дзе служыѓ дзед. Гэта быѓ урок для ѓсёй сям"i: успомнiць. А праз некалькi дзён Янка пайшоѓ у школу, дзе яго першы ѓрок так i называѓся "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы". I Янка ведаѓ, што адказаць настаѓнiцы.